ГалоўнаяМерапрыемствыБяспека ў Сеціве: у бібліятэцы даследуюць сусвет інтэрнэту
Свет духоўнай музыкі
Дзіцячы пакой запрашае на святочнае мерапрыемства

Бяспека ў Сеціве: у бібліятэцы даследуюць сусвет інтэрнэту

Бяспека ў Сеціве: у бібліятэцы даследуюць сусвет інтэрнэту
Іншыя мерапрыемствы
10 верасня – 28 снежня
Дата правядзення
10.00–18.00
Час правядзення
выставачны комплекс (пам. 104)
Месца правядзення

З 10 верасня па 28 снежня ў выставачным комплексе бібліятэкі (пам. 104) працуе інтэрактыўны праект “Сусвет інтэрнэту”.

Выстаўка разлічана на школьнікаў і складаецца з шасці інтэрактыўных зон, якія прысвечаны гісторыі інтэрнэту, правілам паводзін у Сеціве, бяспечнаму кантэнту і абароне асабістай інфармацыі. У гульнявой форме дзеці навучацца карыстацца антывіруснымі праграмамі, генераваць складаныя паролі, даведаюцца, якую інфармацыю можна размяшчаць у сацыяльных сетках і як пазбегнуць кібербулінгу.

Праект рэалізаваны кампаніяй МТС пры падтрымцы Міністэрства адукацыі, Галоўнага інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Міністэрства адукацыі і Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ).

Наведаць выстаўку бясплатна змогуць усе жадаючыя, папярэдне зарэгістраваўшыся на сайце detivinternete.by.

Час работы: штодня з 10.00 да 18.00.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам