ГалоўнаяМерапрыемствыВандроўка па любімым горадзе
Дзіцячы пакой запрашае на святочнае мерапрыемства
У ведах – сіла!

Вандроўка па любімым горадзе

Вандроўка па любімым горадзе
Іншыя мерапрыемствы
6 верасня – 8 кастрычніка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
2-гі паверх, кальцавы калідор
Месца правядзення

Нацыянальная бібліятэка Беларусі віншуе жыхароў і гасцей Мінска з Днём горада і запрашае наведаць святочную кніжную экспазіцыю “Вандроўка па любімым горадзе”.

Першыя звесткі пра горад Мінск выяўлены ў “Аповесці мінулых гадоў” і адносяцца да падзей 1067 года. Дароўнай граматай ад 14 сакавіка 1499 года вялікі князь ВКЛ Аляксандр надаў гораду самакіраванне паводле Магдэбургскага права, а 12 студзеня 1591 года Мінск атрымаў свой герб – на блакітным фоне выява Маці Божай паміж двума анёламі і херувімамі.

Сённяшні Мінск – сталіца суверэннай Рэспублікі Беларусь, сучасны еўрапейскі горад з развітай інфраструктурай. Мінск уваходзіць у лік 273 найбуйнейшых гарадоў свету з насельніцтвам каля 2 млн чалавек і займае годнае месца сярод іх.

Архітэктурнае аблічча горада, якое складалася на працягу стагоддзяў, захавала адбітак культуры розных стыляў і эпох, народаў і рэлігійных канфесій.

Раскрыць невядомыя старонкі жыцця Мінска, адчуць подых мінулых стагоддзяў і рытм сённяшняга часу, нарэшце, убачыць сталіцу-прыгажуню дапаможа святочная выстаўка “Вандроўка па любімым горадзе”. У экспазіцыю ўключана каля 80 самых новых выданняў пра гісторыю і сённяшні дзень сталіцы, цікавыя для наведвання і адпачынку месцы.

На выстаўцы сабраны маляўнічыя альбомы, навукова-папулярныя і мастацкія выданні, каталогі, турыстычныя буклеты, брашуры, выяўленчыя дакументы з краявідамі, гістарычнымі мясцінамі і помнікамі Мінска, згрупаваныя па наступных раздзелах: “Мінск: гісторыя і сучаснасць”, “Мінск турыстычны”, “Месцы для сямейнага адпачынку”.

Мінск – прыгожы, цікавы, прыцягальны і гасцінны горад. Яго любяць і шануюць не толькі жыхары, але і шматлікія госці, якія, аднойчы пабываўшы ў нашай сталіцы, з вялікай радасцю вяртаюцца зноў.


Запрашаем наведаць выстаўку “Вандроўка па любімым горадзе” (2-гі паверх, кальцавы калідор) да 8 кастрычніка 2018 года.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 86, 293 29 80.

Мерапрыемствы

“И у богини свет небес во взоре...”

27.11.2020

З 27 лістапада па 11 студзеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстава “И у богини свет небес во взоре...”, прысвечаная 575-годдзю з дня нараджэння выдатнага італьянскага мастака Сандра Батычэлі (1445–1510).

З кніг Уладзіміра Караткевіча

25.11.2020

Незвычайная выстава “З кніг Уладзіміра Караткевіча”, прымеркаваная да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка, 24 лістапада адкрылася ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Выстава кніг па генеалогіі

17.11.2020

У чытальнай зале рукапісаў, рэдкай кнігі і старадрукаў (пам. 348) прадстаўлена тэматычная выстава па генеалогіі Беларусі. Друкаваныя кнігі і рукапісы дапамогуць хутка з’арыентавацца ў даследаванні свайго радавода па-за архівамі нават не спецыялістам.



111