ГалоўнаяМерапрыемствыСапраўдны творца ўвасабляе сабой радзіму: мастацкая выстаўка памяці Гаўрыіла Вашчанкі
Мікра-, малыя і сярэднія прадпрыемствы ў забеспячэнні ўстойлівага развіцця грамадства
Пра гонар, вайсковы абавязак і любоў да Бацькаўшчыны: раман Вячаслава Бандарэнкі падораць бібліятэкам краіны

Сапраўдны творца ўвасабляе сабой радзіму: мастацкая выстаўка памяці Гаўрыіла Вашчанкі

Сапраўдны творца ўвасабляе сабой радзіму: мастацкая выстаўка памяці Гаўрыіла Вашчанкі
Іншыя мерапрыемствы
21 чэрвеня
Дата правядзення
17.00–18.00
Час правядзення
галерэя “Лабірынт” (3-ці паверх)
Месца правядзення

21 чэрвеня ў бібліятэцы адкрыецца выстаўка Гаўрыіла Вашчанкі “Зямля пад белымі крыламі”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння мастака.

Ідэя выстаўкі не толькі ўшанаваць памяць вялікага мастака і педагога, але і паказаць творы майстра ў нязвыклым фармаце. У экспазіцыі прадстаўлены як эскізы манументальных работ, так і самастойныя творы малога фармату, большасць з якіх экспануюцца ўпершыню.

Гаўрыіл Харытонавіч вядомы як мастак-манументаліст з маштабным мысленнем і велічнымі палотнамі. Але манументальнасць можа быць і ў малым фармаце, які дае магчымасць гледачу засяродзіцца на галоўным сэнсе твора, разгледзець тэхніку жывапісу, убачыць нюансы каларыстыкі, не адыходзячы на вялікую адлегласць ад карціны і не адцягваючы ўвагу на іншыя работы або інтэр'ер.

Творы майстра вылучаюцца жанравай і тэматычнай разнастайнасцю, роздумам аб праблемах часу і мінуўшчыне роднай зямлі. Асабліва дарагім і блізкім было для мастака ўсё, што звязана з Палессем – месцам, дзе нарадзіўся і дзе прайшло дзяцінства. Палессе – гэта яго разуменне радзімы.

Мабыць таму і пісаў людзей з мазолістымі рукамі, глыбокія блакітныя азёры, коней, што пасвяцца на лугах, буслоў, якія заўсёды падабаліся мастаку прыгожымі вытанчанымі сілуэтамі.

“Іх павольнае лунанне ў вышыні, дзівосная чысціня ліній – крыніца майго натхнення. Без іх я не ўяўляю роднага Палесся. Яны нябачна прысутнічаюць у маіх работах, нават калі там не намаляваны”. Гэта не проста прыгожыя словы, гэта – творчая пазіцыя Гаўрыіла Вашчанкі.

Мерапрыемства пачнецца а 17-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх).

Выстаўка “Зямля пад белымі крыламі” будзе доўжыцца да 19 верасня 2018 года.

Дата заканчэння работы выстаўкі можа быць зменена.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 23.
Е-mail: pr@nlb.by


Чытайце таксама “Народжаны Палессем, адданы Беларусі: выстаўка памяці мастака Гаўрыіла Вашчанкі”

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам