ГалоўнаяМерапрыемствыМікра-, малыя і сярэднія прадпрыемствы ў забеспячэнні ўстойлівага развіцця грамадства
Акенца ў свет дзяцінства: запрашаем на прэзентацыю зборніка
Сапраўдны творца ўвасабляе сабой радзіму: мастацкая выстаўка памяці Гаўрыіла Вашчанкі

Мікра-, малыя і сярэднія прадпрыемствы ў забеспячэнні ўстойлівага развіцця грамадства

Мікра-, малыя і сярэднія прадпрыемствы ў забеспячэнні ўстойлівага развіцця грамадства
Іншыя мерапрыемствы
Зала дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g)
Месца правядзення

З 21 чэрвеня па 24 ліпеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстаўка “Мікра-, малыя і сярэднія прадпрыемствы ў забеспячэнні ўстойлівага развіцця грамадства”, прысвечаная Дню мікра-, малых і сярэдніх прадпрыемстваў.

Гэты Дзень быў абвешчаны Генеральнай асамблеяй ААН 6 красавіка 2017 года (рэзалюцыя A/RES/71/279) і штогод адзначаецца 27 чэрвеня. У 2017 годзе ён адзначаўся ўпершыню.

Мэта Дня – падкрэсліць важную ролю мікра-, малых і сярэдніх прадпрыемстваў у эканоміцы і развіцці любой краіны, а таксама ў агульнай справе дасягнення мэт у галіне ўстойлівага развіцця.

Крытэрыі вызначэння памеру бізнесу ў кожнай краіне адрозніваюцца. Паводле класіфікацыі Еўрапейскай камісіі, да мікра- адносяцца прадпрыемствы, якія маюць менш за 10 супрацоўнікаў і гадавы абарот ніжэй за 2 млн еўра, да малых – прадпрыемствы, якія маюць менш за 50 супрацоўнікаў і гадавы абарот або баланс ніжэй за 10 млн еўра, да сярэдніх – прадпрыемствы, якія маюць менш за 250 супрацоўнікаў і гадавы абарот ніжэй за 50 млн еўра. Гэта дзяленне вельмі ўмоўнае, паколькі залежыць ад шматлікіх фактараў – культуры бізнесу, колькасці насельніцтва краіны, развітасці прамысловасці, узроўню міжнароднай эканамічнай інтэграцыі.

Мікра-, малыя і сярэднія прадпрыемствы – аснова і падмурак эканомікі большасці краін свету, у тым ліку дзяржаў, якія развіваюцца. Паводле даных Міжнароднага савета малога бізнесу (ICSB), да катэгорыі мікра-, малых і сярэдніх прадпрыемстваў адносяцца парадку 90 % усіх прадпрыемстваў, у якіх занята прыблізна 70 % працаздольнага насельніцтва, на долю такіх прадпрыемстваў прыпадае 50 % сусветнага ВУП.

Мікра-, малыя і сярэднія прадпрыемствы адыгрываюць вельмі важную ролю ў дасягненні Мэт у галіне ўстойлівага развіцця, у першую чаргу дзякуючы інавацыйным і крэатыўным падыходам і стварэнню працоўных месцаў. Працоўныя месцы неабходны для малазабяспечаных груп насельніцтва і часцяком з'яўляюцца адзінай крыніцай даходу ў сельскай мясцовасці. Яны вельмі важныя для сацыяльнага развіцця і адыгрываюць вырашальную ролю ў барацьбе з галечай. Таму ў большасці дзяржаў падтрымка малога бізнесу і прыватных прадпрыемстваў лічыцца стратэгічна важнай задачай.

Нягледзячы на гэта, мікра-, малыя і сярэднія прадпрыемствы сутыкаюцца з сур'ёзнымі перашкодамі пры спробах атрымаць фінансаванне, што істотна абмяжоўвае перспектывы іх росту і развіцця.

Па даных Сусветнага банка, ад 200 да 245 млн такіх прадпрыемстваў, якім патрэбна фінансаванне, не маюць доступу да крэдытавання. У самай цяжкай сітуацыі знаходзяцца прадпрыемствы, не зарэгістраваныя афіцыйна. Іх доля складае 74 % ад агульнай колькасці прадпрыемстваў і 77 % – у краінах, якія развіваюцца.

Прызнаючы гэты факт і важнасць прынцыпаў адказнага прадпрымальніцтва, ААН прапануе дзяржавам стымуляваць афіцыйнае афармленне мікра-, малых і сярэдніх прадпрыемстваў, забяспечваць ім доступ да інвестыцый і льготнага крэдытавання, развіваць міжнароднае супрацоўніцтва паміж прадпрыемствамі розных краін.

Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва ў Беларусі ўносіць значны ўклад у развіццё нацыянальнай эканомікі. Доля малога і сярэдняга бізнесу ў нашай дзяржаве – гэта каля 24 % ВУП, 40 % выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, 37 % інвестыцый у асноўны капітал, 28,5 % падатковых паступленняў, больш за 42 % аб'ёму знешняга гандлю. У сферы малога і сярэдняга бізнесу сёння працуе звыш 30 % занятага насельніцтва.

У 2016 годзе была прынята праграма развіцця малога і сярэдняга бізнесу на 2016–2020 гады “Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь”. Сёлета ідзе абмеркаванне стратэгіі развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва да 2030 года “Беларусь – краіна паспяховага прадпрымальніцтва”.

На выстаўцы прадстаўлена каля 80 дакументаў на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, брашуры, буклеты.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Мікра-, малыя і сярэднія прадпрыемствы і іх уклад у ўстойлівае развіццё
  • Дзяржаўна-прыватнае партнёрства і яго роля ў сучаснай эканоміцы
  • Асноўныя формы і механізмы падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу
  • Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь: стан і тэндэнцыі развіцця
  • Развіццё мікра-, малых і сярэдніх прадпрыемстваў у асобных краінах свету

Выстаўка будзе цікавая работнікам у сферы менеджменту, прадпрымальнікам, бізнесменам, спецыялістам у галіне эканомікі, гандлю, вучоным, студэнтам, аспірантам, навуковым работнікам і ўсім, хто цікавіцца развіццём малога і сярэдняга бізнесу.

Карысныя спасылкі

Дакументы

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 34.


Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам