ГалоўнаяМерапрыемствыЗабыццю не адданае: беларуская мемуарная літаратура
У Нацыянальнай бібліятэцы стартаваў фінансава-адукацыйны праект “Геній фінансаў”
Наша здароўе – наша будучыня: Сусветнай арганізацыі аховы здароўя 70 гадоў

Забыццю не адданае: беларуская мемуарная літаратура

Забыццю не адданае: беларуская мемуарная літаратура
Іншыя мерапрыемствы

З 4 красавіка па 6 мая ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Забыццю не адданае: беларуская мемуарная літаратура”.

Мемуары – memoria – памяць. Мемуары – гэта апавяданні пра мінулае, заснаваныя на асабістым досведзе і ўласнай памяці аўтара, успаміны пра падзеі, удзельнікам ці сведкам якіх быў ён або героі яго твораў. Мемуары могуць служыць паўнапраўным дакументальным матэрыялам. Дзённікі, успаміны, аўтабіяграфіі, споведзі, падарожныя нататкі ўяўляюць сабой крыніцы новай невядомай інфармацыі пра разнастайныя падзеі, з’явы, асоб.

Адкрываюць выстаўку выданні, прысвечаныя станаўленню гісторыка-мемуарнага жанру на Беларусі: “Помнікі мемуарнай літаратуры на Беларусі ХVII ст.”, “Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры ХVIIІ ст.” і “Як жылі нашы продкі ў ХVIIІ ст.” А. Мальдзіса, “Шляхі вялі праз Беларусь” В. Грыцкевіча, “Мемуары і дзённікі як крыніцы па гісторыі Беларусі” М. Улашчыка і іншыя.

У экспазіцыі прадстаўлены мемуарныя творы розных гістарычных перыядаў: “Pielgrzymka do Ziemi Świętej” Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі, “Описание путешествия польского посольства в Москву в 1678 г.” Бернгарда Танера, “Авантуры майго жыцця” Саламеі Пільштыновай, “Успаміны Крыштафа Завішы, ваяводы мінскага (1666–1721)” і іншыя. Зацікавяць наведвальнікаў “Гістарычныя запіскі” першага беларускага мемуарыста Фёдара Еўлашоўскага, а таксама першыя мемуары на сучаснай беларускай мове “З папераў Альгерда Абуховіча”.

З успамінамі Я. Коласа, Я. Купалы, К. Чорнага, Л. Геніюш, А. Куляшова, У. Караткевіча і іншых вядомых людзей, а таксама з лістамі, архіўнымі матэрыяламі, прысвячэннямі знаёмяць кніжныя серыі “Беларуская мемуарная бібліятэка” і “Жыццё знакамітых людзей Беларусі”.

Асобна экспануецца беларуская эмігранцкая мемуарыстыка, сярод якой – творы Зоры Кіпель “Дні аднаго жыцця…”, Васіля Рагулі “Успаміны”, Барыса Кіта “Цярновы шлях”, Пятра Сыча “Смерць і салаўі”, Юрыя Весялкоўскага “Няясна мроіліся новыя дарогі”. Кнігі выйшлі ў выдавецтвах Лондана, Кліўленда, Таронта, Нью-Ёрка, Мюнхена і інш.

У апошнія гады павялічылася цікавасць да падзей Вялікай Айчыннай вайны: людзі ўспамінаюць канцэнтрацыйныя лагеры, жыццё пад акупацыяй, салдацкія і партызанскія будні. Гэтаму трагічнаму перыяду ў жыцці краіны прысвечаны асобны раздзел выстаўкі.

Дапаўняюць экспазіцыю выданні – лаўрэаты прэміі імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў за кнігу ў галіне непрыдуманай літаратуры (non-fiction): “Майстроўня: гісторыя аднаго цуду” С. Дубаўца, “Смак беларушчыны” С. Кісялёва, “Сечка” А. Федарэнкі, “Быў у пана верабейка гаварушчы…” З. Бартосіка, “Жыць і дзеяць” В. Кіпеля, “На радзіме Ігната Дварчаніна” С. Чыгрына.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Спiс лiтаратуры
Мерапрыемствы

Літаратурная бязмежнасць

02.04.2021

2 красавіка ў нашай краіне адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Да гэтага дня ў Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася выстаўка “Літаратурная бязмежнасць”.

Канстытуцыя Рэчы Паспалітай ад 3 мая 1791 г.

02.04.2021

З 2 красавіка па 16 мая ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Канстытуцыя Рэчы Паспалітай ад 3 мая 1791 г.”, прысвечаная 230-годдзю з дня прыняцця.

Выстава “На здароўе!”

01.04.2021

З 1 па 23 красавіка запрашаем усіх на выстаўку пад назвай “На здароўе!”, арганізавануюў чытальнай зале аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164).



Бібліятэкарам
111