ГалоўнаяМерапрыемствыНаша здароўе – наша будучыня: Сусветнай арганізацыі аховы здароўя 70 гадоў
Забыццю не адданае: беларуская мемуарная літаратура
Выставачны праект да Года малой радзімы разгорне Нацыянальная бібліятэка

Наша здароўе – наша будучыня: Сусветнай арганізацыі аховы здароўя 70 гадоў

Наша здароўе – наша будучыня: Сусветнай арганізацыі аховы здароўя 70 гадоў
Іншыя мерапрыемствы

З 4 красавіка па 7 мая ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “Наша здароўе – наша будучыня: Сусветнай арганізацыі аховы здароўя 70 гадоў”, прысвечаная Сусветнаму дню здароўя і юбілею Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) – спецыялізаваная ўстанова ААН, якая з’яўляецца накіроўваючай і каардынуючай інстанцыяй у галіне аховы здароўя ў рамках сістэмы ААН. Членамі СААЗ з’яўляюцца 194 дзяржавы. Штаб-кватэра арганізацыі знаходзіцца ў Жэневе.

Гісторыя Сусветнай арганізацыі аховы здароўя бярэ пачатак з 7 красавіка 1948 года. У гэты дзень уступіў у сілу яе статут. Штогод, пачынаючы з 1950 года, гэтая дата адзначаецца як Сусветны дзень здароўя.

Статут СААЗ вызначае асноўную мэту дзейнасці як дасягненне ўсімі народамі найбольш высокага ўзроўню здароўя, абвяшчае адказнасць урадаў за стан здароўя насельніцтва сваіх краін і заклікае разам змагацца з небяспечнымі эпідэміямі, якія пагражаюць усім жыхарам нашай планеты.

СААЗ садзейнічае ўмацаванню здароўя і займаецца прафілактыкай захворванняў, барацьбой з хваробамі, садзейнічаннем таму, каб усе людзі мелі роўны доступ да эфектыўных паслуг аховы здароўя. Арганізацыя імкнецца забяспечыць бяспеку паветра, харчовых прадуктаў, вады, а таксама лекавых сродкаў і вакцын, неабходных для людзей.

У 2018 годзе СААЗ адзначае сваё 70-годдзе. Арганізацыя скарысталася гэтай магчымасцю, каб адзначыць дасягненні глабальнай грамадскай аховы здароўя за апошнія 70 гадоў, прадэманстраваць вынікі сваёй працы і прыцягнуць увагу да складаных задач на будучыню.

Арганізацыя пачала маштабную і працяглую кампанію “Здароўе для ўсіх”, у падтрымку краін у іх руху да забеспячэння ўсеагульнага ахопу паслугамі аховы здароўя. Тэма Сусветнага дня здароўя 2018 года – Усеагульны ахоп паслугамі аховы здароўя: для ўсіх і ўсюды.

СААЗ заклікала сусветных лідараў выканаць абавязацельствы, прынятыя імі пры ўзгадненні Мэт у галіне ўстойлівага развіцця (МУР), зрабіць канкрэтныя крокі для ўмацавання здароўя людзей і зрабіць усё магчымае, каб кожны чалавек меў доступ да асноўных якасных паслуг аховы здароўя і не адчуваў бы пры гэтым фінансавых цяжкасцей.

Многія краіны ўжо дабіліся значнага прагрэсу на шляху забеспячэння ўсеагульнага ахопу паслугамі, звязанымі з аховай здароўя. Але палова людзей у свеце ўсё яшчэ не могуць атрымаць неабходныя ім медыцынскія паслугі. Для выканання задач МУР да 2023 года неабходна забяспечыць усеагульны ахоп паслугамі аховы здароўя яшчэ для аднаго мільярда чалавек.

Беларусь з’яўляецца адной з краін – заснавальніц СААЗ. Краінавы офіс арганізацыі быў створаны ў красавіку 1994 года ў Мінску ў мэтах прадастаўлення падтрымкі дзяржаве ў развіцці сістэмы аховы здароўя. Беларусь прымае ўдзел у ключавых штогадовых мерапрыемствах СААЗ: сесіі Сусветнай асамблеі аховы здароўя, сесіях Еўрапейскага рэгіянальнага камітэта СААЗ. Прыярытэтнымі напрамкамі супрацоўніцтва нашай краіны з СААЗ з’яўляюцца: умацаванне сістэмы аховы здароўя, ахова здароўя маці і дзіцяці, прафілактыка і лячэнне асноўных неінфекцыйных захворванняў, удасканаленне магчымасцей сістэмы аховы здароўя па эпіднаглядзе і барацьбе з інфекцыйнымі захворваннямі, кантроль ВІЧ/СНІДу і туберкулёзу.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 100 дакументаў: кнігі, брашуры і перыядычныя выданні на рускай, французскай і англійскай мовах.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Міжнародныя рэкамендацыі і стандарты ў галіне аховы здароўя
  • СААЗ: гісторыя, праблемы, перспектывы
  • Забеспячэнне ўсеагульнага ахопу паслугамі аховы здароўя
  • Здароўе маці і дзіцяці
  • Барацьба з інфекцыйнымі хваробамі і ВІЧ/СНІДам
  • Здаровы лад жыцця – аснова даўгалецця чалавека
  • Ахова здароўя грамадзян у Рэспубліцы Беларусь

Выстаўка будзе карысная спецыялістам у галіне аховы здароўя, медыцынскім работнікам, навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам, студэнтам вышэйшых навучальных устаноў, а таксама ўсім, хто цікавіцца праблемамі аховы здароўя і пытаннямі здаровага ладу жыцця.

Карысныя спасылкі:

Мерапрыемствы

Літаратурная бязмежнасць

02.04.2021

2 красавіка ў нашай краіне адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Да гэтага дня ў Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася выстаўка “Літаратурная бязмежнасць”.

Канстытуцыя Рэчы Паспалітай ад 3 мая 1791 г.

02.04.2021

З 2 красавіка па 16 мая ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Канстытуцыя Рэчы Паспалітай ад 3 мая 1791 г.”, прысвечаная 230-годдзю з дня прыняцця.

Выстава “На здароўе!”

01.04.2021

З 1 па 23 красавіка запрашаем усіх на выстаўку пад назвай “На здароўе!”, арганізавануюў чытальнай зале аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164).



Бібліятэкарам
111