ГалоўнаяМерапрыемствы“Вачам сваім [не] веру!”: галаграмы ў Нацыянальнай бібліятэцы
Музейныя заняткі “Ёган Гутэнберг”
“Дзень восьмы”: міжнародны выставачны праект

“Вачам сваім [не] веру!”: галаграмы ў Нацыянальнай бібліятэцы

“Вачам сваім [не] веру!”: галаграмы ў Нацыянальнай бібліятэцы
Іншыя мерапрыемствы
выставачны комплекс (пам. 104)
Месца правядзення

З 23 лютага да 31 жніўня ў бібліятэцы павінна быць не толькі ціха, але яшчэ і... цёмна. Не-не, гэта не гульня ў хованкі і не новы квэст. Тут адкрываецца выстаўка мастацкіх галаграм “Галаграфія-2018. Мінск” – “Асвета. Пазнанне. Прагрэс”.

Як ні дзіўна, але толькі ў поўнай цемры стварае свае віртуозныя карціны мастак, які малюе святлом. Накладанне светлавых хваляў, фотаадчувальны матэрыял плюс лазерны прамень – і вось у “чорным квадраце” з'яўляюцца аб'ёмныя прадметы, нараджаецца аб’ёмны свет 3D. Так і хочацца адкрыць “скрыначкі”, у якія ён заключаны, узяць іх у рукі і даследаваць.

Выстаўка здзіўляе не толькі колькасцю прадстаўленых галаграм (каля 150!), але і тэматычнай разнастайнасцю. Сярод экспанатаў – атрыбутыка Вялікай Айчыннай вайны, хрысціянскія рэліквіі (“Крыж Еўфрасінні Полацкай”, “Жыровіцкая ікона Божай Маці”, “Дары вешчуноў”, “Купяціцкі абраз Найсвяцейшай Багародзіцы”), музейныя каштоўнасці (серыя “Скарбы зямлі беларускай”), тэхніка, расліны, арт-кампазіцыі, прырода, архітэктура, звяры, касмічныя караблі, баявыя самалёты і многае-многае іншае.

Упершыню ў выглядзе галаграфічнага “запісу” паўстануць скарбы з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – каштоўныя старадрукі “Біблія” Францыска Скарыны (Прага, 1517–1519), “Евангелле” Пятра Мсціслаўца (Вільня, 1575 г.), “Новы Запавет і Псалтыр” (Куцеін, 1652 г.).

Усе прадстаўленыя галаграмы – “made in Belarus”, створаны вядучымі беларускімі прадпрыемствамі “Магія святла” і “Галаграфічная індустрыя”, заснавальнікам якіх стаў вучоны з сусветным імем Леанід Танін.

Даслоўна “галаграфія” перакладаецца як “поўны запіс выявы”. Сапраўды, гэта не візуальны падман, гэта фізіка. Каб не сумнявацца, трэба прыйсці і разабрацца. У гэтым вам дапамогуць людзі, дасведчаныя ва ўсіх таямніцах оптыкі і магічных уласцівасцях святла. Экскурсаводы раскажуць пра гісторыю галаграфіі, раскрыюць таямніцы галаграм і іншых аптычных ілюзій, а таксама дакажуць, што фізіка можа быць неверагодна цікавай.

Галаграфія – навука маладая, сучасная і перспектыўная. Сёння яна знаходзіць прымяненне ў медыцыне, даследаваннях космасу, шоу-бізнесе, дызайне інтэр'еру, рэкламе і іншых сферах. Што тычыцца мастацкіх галаграм – несумненна, гэта мастацтва будучыні. Будучага, якое наступіла сёння.

Прыходзьце, здзіўляйцеся, адукоўвайцеся і рабіце новыя адкрыцці!
Мы дапаможам вам паверыць сваім вачам!

З 4 ліпеня ў гонар Дня Незалежнасці на выстаўцы мастацкіх галаграм прадстаўлены новыя экспанаты.

Чакаем вас:
панядзелак – пятніца: 10:00 – 20:00;
субота: 10:00 – 18:00.
нядзеля: выхадны.

Па асобным графіку:
  26 сакавіка: 10:00 – 18:00.

Апошні панядзелак месяца – санітарны дзень.

У рэжым работы выстаўкі могуць быць унесены змены. Удакладняйце інфармацыю.

Кошт наведвання выстаўкі – 8 бел. руб.
Навучэнцам сярэдніх, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў – 5 бел. руб.
Дзецям ад 3 да 6 гадоў, людзям з абмежаванымі магчымасцямі і дзецям са шматдзетных сем'яў – 3 бел. руб.
Дзецям да 3 гадоў, выхаванцам дзіцячых дамоў і тым, хто суправаджае групы школьнікаў (1 чал. на 10 дзяцей) – бясплатна.
Сямейны білет (2+2) (група з 2 дарослых і 2 дзяцей да 16 гадоў) – 18 бел. руб.
Сямейны білет (2+1) (група з 2 дарослых і 1 дзіцяці да 16 гадоў) – 16 бел. руб.50 кап.

Штодзённа (па графіку работы выстаўкі) для груп наведвальнікаў супрацоўнікі галерэйна-выставачнага аддзела робяць кароткія інфармацыйныя паведамленні да 15 хвілін. Інфармацыйны агляд выстаўкі праводзіцца таксама кожную сераду (18.00–18.45) і кожную суботу (11.00–11.45 і 16.00–16.45).

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, (8 029) 340 15 14.
Е-mail: pr@nlb.by

Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Мерапрыемствы

Здароўе нацыі – аснова росквіту дзяржавы

03.04.2020

З 3 красавіка па 12 мая ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстава “Здароўе нацыі – аснова росквіту дзяржавы”, прысвечаная Сусветнаму дню здароўя.

Свет дзяцінства

01.04.2020

З 1 красавіка па 30 красавіка запрашаем на выставу “Свет дзяцінства” ў чытальнай зале аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164).

Мастак, які малюе час

01.04.2020

З 1 красавіка па 2 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Мастак, які малюе час”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага жывапісца і педагога Мая Вольфавіча Данцыга (1930–2017).

Пяшчотаю прасветленае слова

20.03.2020

З 20 сакавіка па 27 красавіка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Пяшчотаю прасветленае слова”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Аляксея Васілевіча Пысіна (1920–1981).

Назіранне за сусветным навакольным асяроддзем: надвор’е, клімат, водныя рэсурсы

19.03.2020

З 19 сакавіка па 20 красавіка ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстаўка “Назіранне за сусветным навакольным асяроддзем: надвор’е, клімат, водныя рэсурсы”, прысвечаная Сусветнаму метэаралагічнаму дню і 70-годдзю Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі (СМА).

У полі зроку эканаміста: па старонках перыядычных выданняў

02.03.2020

Пазнаёміцца з газетамі і часопісамі па эканоміцы запрашае зала перыядычных выданняў (пам. 106), дзе з 2 сакавіка па 30 красавіка праходзіць тэматычная выстаўка “У полі зроку эканаміста: па старонках перыядычных выданняў”.



111