ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Перасякаючы акіян: кніжная спадчына Францыска Скарыны цяпер і ў Інданезіі
Пасяджэнне Беларуска-В'етнамскай міжурадавай камісіі

Дзяржаўную сімволіку ў галаграфічным запісе прадставяць на выстаўцы ў бібліятэцы

Дзяржаўную сімволіку ў галаграфічным запісе прадставяць на выстаўцы ў бібліятэцы
Іншыя навіны

З 4 ліпеня ў гонар Дня Незалежнасці на выстаўцы мастацкіх галаграм “Асвета. Пазнанне. Прагрэс”, якая цяпер праходзіць у сталічным “алмазе”, увазе наведвальнікаў будуць прадстаўлены новыя экспанаты – галаграмы “Герб Рэспублікі Беларусь” і “Герб Беларускай ССР”.

“Герб Рэспублікі Беларусь” – галаграма галоўнага дзяржаўнага сімвала Рэспублікі Беларусь, разам са сцягам і гімнам. За ўзор быў прыняты герб Беларускай ССР, створаны ў 1950 годзе Іванам Дубасавым.

Галаграма “Герб Беларускай ССР” была створана да 60-годдзя Беларускай ССР і ўручана Першаму сакратару ЦК Кампартыі Пятру Машэраву. Для стварэння ўражання лунаючага ў паветры аб'екта была зроблена ўнікальная рэпліка з інвертаваным ў прасторы малюнкам.

Экспазіцыя мастацкіх галаграм “Асвета. Пазнанне. Прагрэс” налічвае каля 150 экспанатаў, створаных вядучымі беларускімі прадпрыемствамі “Магія святла” і “Галаграфічная індустрыя”. Сярод работ – атрыбутыка Вялікай Айчыннай вайны, хрысціянскія рэліквіі, музейныя каштоўнасці, тэхніка, арт-кампазіцыі, прырода, архітэктура, каштоўныя старадрукі з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Выстаўка будзе працаваць да 31 жніўня 2018 года.
У рэжым яе работы могуць быць унесены змены.
Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, (8 029) 340 15 14.

Навіны

VOKA бясплатна пакажа спектакль пра Скарыну па п’есе Віктара Марціновіча

22 Сту 2021

23 студзеня на відэасэрвісе VOKA адбудзецца трансляцыя спектакля Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі “Кар’ера доктара Рауса”. Ён пастаўлены па п’есе Віктара Марціновіча, галоўным героем якой з’яўляецца Францыск Скарына.

Навіны бібліятэк

Стваральнік “Маладняка”: новы віртуальны раздзел да 115-годдзя Андрэя Александровіча

22 Сту 2021

У 2021 годзе мы працягваем плённую працу над сумесным праектам “На хвалі часу, у плыні жыцця”, які парадуе карыстальнікаў новымі цікавымі матэрыяламі і навінамі. Праект ажыццяўляе Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва і Выдавецкі дом “Звязда” (часопіс “Маладосць”).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Новы віртуальны праект да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

21 Сту 2021

Прапануем вашай увазе віртуальны праект “Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў сучаснай прэсе”, прысвечаны 100-годдзю галоўнай бібліятэкі краіны. Праект плануецца рэалізоўваць на працягу 2021–2022 гг.

Да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Песня аб райскім жыцці: інсітнае мастацтва Алены Кіш

21 Сту 2021

У 2021 годзе спаўняецца 125 гадоў самабытнай мастачцы, унікальнаму майстру, прадстаўніцы наіўнага мастацтва Алене Кіш. Яна з’яўляецца стваральнікам унікальнага выяўленчага жанру аўтарскага размаляванага дывана.

Па старонках беларускага календара

Без панікі: чаму дзецям карысна чытаць страшныя гісторыі і як рабіць гэта правільна

20 Сту 2021

Дамы з прывідамі, жывыя мерцвякі, злавесныя праклёны... Змрочныя гісторыі заўсёды лічыліся больш прыдатнымі для старэйшай аўдыторыі, такое не варта даваць чытаць дзецям. І вельмі дарма: у страшылках значна больш карысці, чым эфемернай шкоды. Праўда, да іх – як і да ўсіх кніг – варта падыходзіць з розумам. Сёння мы паглядзім, як адкрыць для дзіцяці забаронены свет страшных гісторый і чаму гэта ў цэлым карысна.

Аўтарскі погляд

Да 90-годдзя бібліёграфа Алены Іосіфаўны Леў, якая прысвяціла трыццаць два гады развіццю бібліятэчнай справы

21 Сту 2021

Увесь калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі сардэчна віншуе Алену Іосіфаўну з юбілеем і жадае ёй моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і сіл, радасці, шчасця і дабрабыту.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Бібліятэкарам
111