ГалоўнаяПра бiблiятэкуСучасны станМіжнародная дзейнасць

Міжнародная дзейнасць

 

Міжнародная дзейнасць Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі накіравана на стварэнне ўмоў супрацоўніцтва паміж НББ, нацыянальнымі бібліятэкамі і іншымі інфармацыйнымі, адукацыйнымі і навуковымі ўстановамі замежных краін. У прыватнасці вядзецца праца па міжнародным дакументазвароце, абслугоўванні ў рамках міжнароднага міжбібліятэчнага абанемента. НББ актыўна ўзаемадзейнічае з дыпламатычнымі місіямі, прадстаўніцтвамі міжнародных арганізацый, удзельнічае ў падрыхтоўцы праектаў навуковага і прыкладнога характару, займаецца прыцягненнем пазабюджэтных сродкаў для фінансавання праектаў НББ, рыхтуе дамовы аб супрацоўніцтве, арганізуе замежныя камандзіроўкі адміністрацыі і супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з мэтай абмену вопытам і наладжвання ўзаемавыгадных кантактаў.
 
НББ падпісала дамовы аб супрацоўніцтве з нацыянальнымі бібліятэкамі такіх краін, як Кітай, Іран, Малдова, Азербайджан, Егіпет, Латвія, Казахстан, Украіна,Эстонія, Польшча і інш. Рыхтуюцца новыя дамовы, у прыватнасці, з Нацыянальнай бібліятэкай Літвы імя М. Мажвідаса, Мемарандум аб паразуменні з Нацыянальнай бібліятэкай «Аль-Асад» Сірыйскай Арабскай Рэспублікі, Нацыянальнай бібліятэкай Рэспублікі Казахстан і інш.
 
Актыўна ажыццяўляецца ўзаемадзеянне бібліятэкі з Міжнароднымі арганізацыямі, асабліва з Нацыянальнай камісіяй па справах ЮНЕСКА ў Рэспубліцы Беларусь, пры падтрымцы якой быў паспяхова рэалізаваны цэлы шэраг праектаў («Літаратурная спадчына Беларусі, 11 – 20 стст.», «Электронная бібліятэка школьнікам», «Нясвіж: культурны цэнтр Еўропы і нацыянальны помнік». Рыхтуюцца новыя праекты – «Радзівіліяна», «Бібліятэка Храптовічаў», «Падпольны і партызанскі друк Беларусі».
 
Паспяхова ажыццяўляюцца сумесныя праекты са Шведскім Інстытутам у Стакгольме, Дзяржаўным фондам «Японія», Польскім Інстытутам у Мінску, Цэнтрам Шведскай культуры ў Мінску, Інстытутам Гётэ і інш.
 
Найважнейшым напрамкам міжнароднай дзейнасці НББ з’яўляецца арганізацыя замежных камандзіровак. Мэта гэтага кірунку дзейнасці – вывучэнне вопыту працы вядучых замежных бібліятэчных устаноў, сумесная навукова-даследчая і практычная дзейнасць, удзел у працы сімпозіумаў, семінараў, канферэнцый. Так, у 2007 г. камандзіроўкі супрацоўнікаў НББ ажыццяўляліся ў краіны блізкага і далёкага замежжа: Расію, Швецыю, Данію, Нарвегію, Украіну, Малдову, Кыргызстан, Польшчу, Літву для ўдзелу ў міжнародных канферэнцыя, форумах, семінарах, выстаўках і іншых мерапрыемствах.
 
У рамках міжнароднай дзейнасці НББ праводзяцца выязныя кніжныя выстаўкі. Прыкладам могуць служыць кніжныя экспазіцыі ў Эстоніі, Літве і Украіне.
 
111