ГалоўнаяПра бiблiятэкуСучасны станМіжнародная дзейнасцьМіжнародны абанемент

Міжнародны абанемент

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўзначальвае нацыянальную сістэму міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (МБА і ДД), якая ўваходзіць у склад сістэмы МБА і ДД дзяржаў – удзельніц СНД.

Бібліятэка з’яўляецца афіцыйным членам Міжнароднай асацыяцыі бібліятэчных арганізацый і ўстаноў (IFLA), у складзе якой функцыянуе секцыя па міжбібліятэчным абслугоўванні і ўзаемавыкарыстанні рэсурсаў і дастаўцы дакументаў (Document Delivery and Resource Sharingsection).

Праз сістэму міжнароднага МБА па запытах карыстальнікаў бібліятэка замаўляе з замежных бібліятэк дакументы, якія адсутнічаюць у бібліятэках Беларусі, і дае бібліятэкам замежных краін дакументы са сваіх фондаў.


Развіццё інфармацыйных тэхналогій садзейнічае аддаленаму доступу да інфармацыйных бібліятэчных рэсурсаў. З 2015 года на інтэрнэт-партале бібліятэкі працуе віртуальны сэрвіс "Электронная дастаўка дакументаў" (ЭДД), што дазваляе любому чалавеку, у тым ліку і замежнаму карыстальніку, зрабіць заказ на лічбавую копію фрагментаў дакументаў бібліятэкі, аплаціць яго і атрымаць на свой e-mail.
Бібліятэкарам