ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіФарміраванне інфармацыйных рэсурсаўАддзел вядзення нацыянальнай базы даных аўтарытэтных запісаў

Аддзел вядзення нацыянальнай базы даных аўтарытэтных запісаў

Агульныя звесткі

Аддзел вядзення нацыянальнай базы даных аўтарытэтных запісаў створаны 3 студзеня 2006 г. у выніку рэарганізацыі сектара стварэння і падтрымкі аўтарытэтных запісаў аддзела індэксавання дакументаў.

Дзейнасць

Дзейнасць спецыялістаў аддзела накіравана на фарміраванне і вядзенне нацыянальнай базы даных аўтарытэтных запісаў і зводнай базы даных "Вучоныя Беларусі".

Асноўныя функцыі аддзела:

  • вядзенне нацыянальнай базы даных аўтарытэтных запісаў як часткі лінгвістычнага і інфармацыйнага забеспячэння Зводнага электроннага каталога бібліятэк Беларусі і электроннага каталога Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі;
  • фарміраванне аўтарытэтных / нарматыўных, даведачных, спасылачных машыначытаемых запісаў на наступныя тыпы аб’ектаў (энтытэты): "імя асобы", "назва арганізацыі", "родавае імя", "тэматычны прадмет", "адміністратыўна-тэрытарыяльная або геаграфічная назва", "гандлёвая марка", "уніфікаваны загаловак", "імя / загаловака", "імя / абагульняльны ўніфікаваны загаловак", "месца выдання як пункт доступу", "форма, жанр або фізічныя характарыстыкі дакумента";
  • кансультацыйная і метадычная дапамога бібліятэкам рэспублікі па фарміраванні аўтарытэтных / нарматыўных запісаў;
  • карпаратыўнае фарміраванне базы даных "Вучоныя Беларусі" сумесна з бібліятэкамі вышэйшых навучальных устаноў Республікі Беларусь;
  • арганізацыя і правядзенне навучальных семінараў і трэнінгаў для супрацоўнікаў бібліятэк – удзельніц зводнай базы даных "Вучоныя Беларусі";
  • кансультацыйная і метадычная дапамога бібліятэкам рэспублікі па фарміраванні фактаграфічных запісаў на вучоных рэспублікі.

Структура і штат

Заг. аддзела: Гаўрылава Святлана Леанідаўна
Тэл.: (8 017) 293 28 71 (унутр. 78 71)
Пам. 240.

1. Сектар вядзення інфармацыйна-пошукавых моў
Заг. сектара: Міснік Тамара Яўгенаўна
Тэл.: (8 017) 293 28 69 (унутр. 78 69)
Пам. 218

2. Сектар вядзення аўтарытэтных запісаў імёнаў асоб і калектываў
Заг. сектара: Крышаловіч Таццяна Генадзьеўна
Тэл.: (8 017) 293 28 67 (унутр. 78 67)
Пам. 241
Спецыялісты сектара:
Тэл.: (8 017) 293-28-81 (унутр. 78 81)
Пам. 241
Тэл.: (8 017) 293 28 70 (унутр. 78 70)
Пам. 241а
Тэл.: (8 017) 293 26 62 (унутр. 76 62)
Пам. 242

Інфармацыйныя рэсурсы

Публікацыі супрацоўнікаў аддзела

Удзел у канферэнцыях, семінарах, круглых сталах

111