ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіФарміраванне інфармацыйных рэсурсаўЦэнтр алічбоўкі і забеспячэння захаванасці бібліятэчных дакументаўАддзел алічбоўкі дакументаў

Аддзел алічбоўкі дакументаў

Дзейнасць

Дзейнасць аддзела скіравана на алічбоўку дакументаў з мэтай забеспячэння захаванасці аўтэнтычных экзэмпляраў і іх узнаўлення, а таксама на ажыццяўленне дадатковых паслуг па алічбоўцы дакументаў фізічных і юрыдычных асоб. 

Асноўныя функцыі аддзела

  • Алічбоўка дакументаў з якасцю, дастатковай для іх азнаўлення, захавання і далейшай апрацоўкі.
  • Першасная электронная апрацоўка дакументаў.
  • Кантроль якасці лічбавых копій дакументаў.
  • Улік і захаванне электронных копій дакументаў. 
  • Ажыццяўленне вытворча-тэхналагічных працэсаў стварэння электронных копій дакументаў з улікам носьбіта, абсталявання для алічбоўкі.

Структура і штат

Загадчык аддзела: Жук Яўген Мікалаевіч
Тэл.: (8 017) 293 29 64 (унутр. 79 64)
E-mail: zhuk@nlb.by

Інжынеры-праграмісты:
Тэл: (8 017) 293 29 56 (унутр. 79 56);
(8 017) 293 27 96 (унутр. 77 96)

Паслугі аддзела

  • алічбоўка і капіраванне фрагментаў музычных твораў з фондаў бібліятэкі на электронны носьбіт карыстальніка: з аўдыякасеты, грампласцінкі, кампакт-дыска з фондаў з захаваннем інфармацыі на флэш-карту альбо кампакт-дыск карыстальніка;
  • сканіраванне фрагментаў друкаваных дакументаў з фондаў бібліятэкі з захаваннем інфармацыі на флэш-карту або кампакт-дыск карыстальніка;
  • сканіраванне карткавых каталогаў з бібліятэк, архіваў і іншых арганізацый для патрэб рэтраканверсіі (стварэнне імідж-каталогаў, перавод у электронную форму) з захаваннем графічных файлаў – вобразаў картак на флэш-карту, кампакт-дыск карыстальніка;
  • сканіраванне друкаваных дакументаў на абсталяванні бібліятэкі ў рамках заказаў старонніх арганізацый з захаваннем інфармацыі на накапляльніку заказчыка.
Бібліятэкарам