ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіФарміраванне інфармацыйных рэсурсаўАддзел кнігазахоўванняФонды аддзела кнігазахоўвання

Фонды аддзела кнігазахоўвання

Фонд нацыянальных дакументаў займае асобнае месца ў структуры фондаў аддзела і ахоплівае кніжныя выданні з 1831 г. па сённяшні дзень. Тут прадстаўлена найбольш поўная калекцыя дакументаў, апублікаваных на тэрыторыі Беларусі; працы беларускіх аўтараў, якія выйшлі за межамі Беларусі; дакументы, апублікаваныя на беларускай мове, незалежна ад месца іх выдання і дакументы, па змесце звязаныя з Беларуссю, незалежна ад іх мовы, месца выдання і іншых прыкмет.
 
Кніжны фонд дакументаў Расійскай Федэрацыі і іншых краін СНД, колькасны склад якога больш за 3 млн адзінак захоўвання, прадстаўлены сукупнасцю фондаў, сфармаваных на розных гістарычных этапах у адпаведнасці з рознымі падыходамі камплектавання. У ім захоўваюцца сацыяльна значныя дакументы, якія адлюстроўваюць дасягненні сусветнай навукі па розных галінах ведаў пачынаючы з 1831 г. да сённяшняга часу: зборнікі гістарычных дакументаў, шматлікія тысячы манаграфій, папулярныя кнігі, даведнікі па ўсіх галінах навукі, падручнікі, мастацкая літаратура і інш.
 
У замежным фондзе, аб’ём якога складае больш за 400 тыс. экз., прадстаўлены дакументы, выдадзеныя за мяжой пачынаючы з 1801 г. і да нашых дзён незалежна ад мовы выдання. Сюды ўваходзяць кнігі па тэхніцы, медыцыне, гісторыі, выяўленчым мастацтве, архітэктуры, зборы класікаў замежнай літаратуры. У замежным фондзе сабрана каштоўная калекцыя кніг на польскай мове XIX - XX стст., выдадзеных як на тэрыторыі Польшчы, так і за яе межамі або тых, што маюць дачыненне да Польшчы па змесце.
 
Фонд групавой апрацоўкі ўключае афіцыйныя дакументы, вытворча-практычныя, даведачна-інфармацыйныя і рэкламныя дакументы, вучэбныя і вучэбна-метадычныя дакументы, выяўленчыя дакументы і інш. Гэтыя матэрыялы групуюцца па змесце ў вызначаныя папкі і прадстаўлены для карыстання ў аддзеле абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.
 
Фонд картаграфічных дакументаў налічвае каля 20 тыс. адзінак захоўвання і ўключае розныя па тэматыцы, прызначэнні і паліграфічным выкананні карты, атласы і картасхемы. У фондзе можна знайсці планы гарадоў і паселішчаў, карты і атласы практычна ўсіх краін і кантынентаў.
 
Фонд дысертацый і аўтарэфератаў дысертацый прадстаўлены рукапісамі дысертацый, абароненых у Беларусі (з 1997 г.), мікрафішамі дысертацый, абароненых у СССР, і аўтарэфератамі дысертацый, абароненых на тэрыторыі Беларусі і блізкага замежжа.
 
У фондзе мікрафільмаў і мікрафіш захоўваюцца копіі асабліва каштоўных выданняў, прадстаўленых у бібліятэцы ў адным экзэмпляры, і выданняў, якія адсутнічаюць у фондах аддзела і бібліятэкі.
 
У апошнія гады кніжны фонд аддзела папоўніўся эміграцыйнымі выданнямі на рускай мове. Пачынаючы з 1976 г. вылучаны фонд кніг, выдадзеных ААН і яе падрадзяленнямі.

Бібліятэкарам