ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіАгульны аддзел

Агульны аддзел

Агульны аддзел арганізаваны 1 студзеня 2006 года, з’яўляецца структурным падраздзяленнем бібліятэкі і знаходзіцца ў непасрэдным падпарадкаванні дырэктара.

Дзейнасць

Асноўныя задачы аддзела – арганізацыя справаводства ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і забеспячэнне работы ведамаснага архіва.

Асноўныя функцыі аддзела:

  • арганізацыя работ па дакументацыйным забеспячэнні, кантроль за ўстаноўленым парадкам работы з дакументамі, правільнасцю афармлення, праходжаннем і выкананнем дакументаў у вызначаныя тэрміны, перадачай спраў структурнымі падраздзяленнямі бібліятэкі на захоўванне ў архіў;
  • падрыхтоўка звестак аб выніках выканання дакументаў і сістэматычнае інфармаванне кіраўніцтва бібліятэкі;
  • ажыццяўленне рэгістрацыі падпісаных дакументаў пасродкам сістэмы электроннага дакументазвароту "Рэкорд", рэгістрацыйна-даведачнай работы з дакументамі і перадача зыходных дакументаў у экспедыцыю для далейшай адпраўкі праз паштовую сувязь.
  • распрацоўка і ўкараненне нарматыўных і метадычных дакументаў па ўдасканаленні дакументацыйнага забеспячэння ў бібліятэцы;
  • распрацоўка наменклатуры спраў бібліятэкі, забеспячэнне захоўвання спраў і іх аператыўнага выкарыстання;
  • вядзенне табеля і альбома ўніфікаваных форм дакументаў бібліятэкі, своечасовае занясенне ў іх змен;
  • удзел у арганізацыі работы па прапановах, заявах і скаргах супрацоўнікаў і карыстальнікаў бібліятэкі, што паступілі ў адрас бібліятэкі пісьмова (за выключэннем зарэгістраваных у кнізе скарг і прапаноў);
  • падрыхтоўка дакументаў, што ўваходзяць у наменклатуру спраў агульнага аддзела для перадачы на захоўванне ў архіў бібліятэкі;
  • ажыццяўленне кантролю над правільнасцю афармлення дакументаў і перадачай спраў структурнымі падраздзяленнямі бібліятэкі на захоўванне ў архіў;
  • арганізацыя работы архіва ў адпаведнасці з заканадаўствам па архіўнай справе Рэспублікі Беларусь, правіламі, інструкцыямі, метадычнымі рэкамендацыямі Нацыянальнай архіўнай службы Рэспублікі Беларусь. Забеспячэнне захаванасці архіўнага фонду бібліятэкі;
  • распрацоўка мерапрыемстваў па ўдасканаленні формаў і метадаў работы з дакументамі, па захаванні выканаўчай дысцыпліны;
  • правядзенне мерапрыемстваў па павышэнні кваліфікацыі супрацоўнікаў Бібліятэкі і бібліятэк рэспублікі па пытаннях справаводства і архіўнай справы;
  • выкарыстанне сучасных тэхналогій справаводства і архівавання дакументаў бібліятэкі;
  • забеспячэнне захаванасці і кантролю над выкарыстаннем у гаспадарчай дзейнасці пячатак, штампаў і прававызначальных дакументаў ДУ "Нацыянальная бібліятэка Беларусі";
  • афармленне камандзіровак работнікаў бібліятэкі ў межах Рэспублікі Беларусь і за мяжу;
  • падрыхтоўка загадаў аб камандзіраванні работнікаў бібліятэкі ў межах Рэспублікі Беларусь і за мяжу і камандзіровачных пасведчанняў;
  • падрыхтоўка загадаў, распараджэнняў, справаздач, даведак і іншай інфармацыі, што ўваходзіць у кампетэнцыю агульнага аддзела;
  • узгадненне (візаванне) дакументаў, што ўваходзяць у наменклатуру спраў агульнага аддзела;
  • ажыццяўленне прыёму і перадачы дакументаў пасродкам ведамаснай электроннай пошты Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь;
  • ажыццяўленне прыёму дакументаў і даручэнняў, адпраўка звестак аб выканаўцах і справаздач аб выкананні даручэнняў пасродкам адзінай інфармацыйнай сістэмы кантролю над выкананнем даручэнняў кіраўніка дзяржавы (АІС ККД).

Структура і штат

Начальнік аддзела: Поль Інеса Міхайлаўна
Тэл.: (8 017) 266 37 09; 293 25 30 (унутр. 75 30)
E-mail: pol@nlb.by
Пам. 127

Сакратар-рэферэнт прыёмнай дырэктара:
вядучы метадыст Есіповіч Тамара Фёдараўна
Тэл.: (8 017) 293 25 00 (унутр. 75 00)
Факс: (8 017) 266 37 06
Е-mail: inbox@nlb.by

Спецыялісты аддзела:
Тэл.: (8 017) 293 25 29, 293 25 89 (унутр. 75 29, 75 89)
Пам. 127

Архіў

Вядучы архівіст:
Тэл.: (8 017) 293 28 31 (унутр. 78 31)
Пам. 115

Інфармацыйныя рэсурсы

Сістэма электроннага дакументазвароту "Рэкорд".

111