ГалоўнаяНавіныПраект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”
З Днём Перамогі!
Лепшыя песні паэта – пра Перамогу

9 мая 1945 года. Дзень Перамогі!

9 мая 1945 года. Дзень Перамогі!
Іншыя Навіны

75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”.
З 30 студзеня па 9 мая 2020 г. штодня на партале бібліятэкі публікуюцца матэрыялы, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей з публікацый адпаведнага перыяду ў газетах Савецкай Беларусі 1945 г.

Перамога. Акт аб капітуляцыі германскіх узброеных сіл. Хочацца жыць і ствараць! Вяснова-палявыя работы. Прапойская машынна-трактарная станцыя. Газеты: “Звязда” (№ 85), “Советская Белоруссия” (№ 84), “За радзіму” (№ 55), “Совецкая радзіма” (№ 76).

“Хай будзе блаславён і хлеб
салдата,
І пот яго, і кроў, і цяжкі шлях…”

А. Астрэйка

nine1.jpgТонкая тэлеграфная стужка, радыёхвалі, тэлефонныя правады разнеслі доўгачаканую вестку да самых далёкіх куткоў вялікай краіны і па ўсіх кантынентах Зямлі. Перамога! Яна была доўгачаканай. Але калі па радыё прагучала “Падпісаны акт аб безагаворачнай капітуляцыі”, не адразу і паверылася, што вайна, такая цяжкая, бязлітасная, доўгая, ужо скончылася.

nine2.pngГэтыя першыя імгненні схоплены фатографам: працоўныя Мінска слухаюць радыёвестку пра Перамогу (“Звязда”, № 85; “Советская Белоруссия”, № 84).

Усмешкі, слёзы, трыумф радасці... Апладысменты. За тое, што змаглі выстаяць і перамагчы. За тое, што выжылі. За тое, што цяжкая праца – вайна, якая аб’яднала ўсіх: і тых, хто ўзяў у рукі аўтамат, і хто збіраў танкі і мінамёты, хто трымаў штурвал самалёта, а хто – руль трактара, хто абяззбройваў міны і хто збіраў ураджай, – сышла ў мінулае, набыла дату свайго завяршэння. Наступіў мірны, вясновы, поўны надзей сённяшні дзень – ужо без вайны.

“Хочацца жыць і ствараць!”, – напісаў у сваім допісе ў газеце “Советская Белоруссия” (№ 84) актор тэатра і кіно, народны артыст БССР У.І. Уладамірскі. Кавалер двух ордэнаў Славы І. Маісейка ў газеце “Звязда” (№ 85) заклікаў: “Не забывайце тых, хто аддаў сваё жыццё за перамогу. Няхай іхнія подзвігі натхняюць нас на гераічную працу”.

В тот день, когда окончилась война
И все стволы палили в счет салюта,
В тот час на торжестве была одна
Особая для наших душ минута.
В конце пути, в далекой стороне,
Под гром пальбы прощались мы впервые
Со всеми, что погибли на войне,
Как с мертвыми прощаются живые.

Аляксандр Твардоўскі

Нягледзячы на горыч стратаў, трэба было ўзброіцца велізарным цярпеннем, працягваць будаваць і аднаўляць, нарэшце звыкаць да мірнага жыцця.

У газетах 9 мая 1945 года апублікаваны “Акт аб безумоўнай капітуляцыі германскіх узброеных сіл”, а таксама Указ пра абвяшчэнне 9 мая святам Перамогі і непрацоўным днём. Салют у Маскве ў гонар Перамогі над Германіяй стаў асаблівым – 30 артылерыйскіх залпаў было зроблена з 1 000 гармат. nine3.jpgШмат матэрыялаў пра радасць людзей, мітынгі на прадпрыемствах, у калгасах і ўстановах (“Звязда”, № 85; “Советская Белоруссия”, № 84; “За радзіму” Магілёўскай вобласці, № 55; “Совецкая радзіма” Бабруйскай (цяпер скасаванай) вобласці, № 76).

Ёсць у газетах загады Галоўнакамандуючага і аператыўныя зводкі Саўінфармбюро за мінулы дзень. Яшчэ адна важная навіна – Народны камісарыят фінансаў СССР паведаміў, што 4-я Дзяржаўная ваенная пазыка на суму 25 млрд рублёў, абвешчаная 5 мая, на 7 мая перавыкананая на 65 тыс. рублёў, а падпіска яшчэ працягваецца (“Звязда”, № 85 ; “Советская Белоруссия”, № 84; “За радзіму”, № 55).

Актыўна вядуцца веснавыя палявыя работы. У адным з калгасаў Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці выкарыстоўвалі малапрадуктыўных кароў з калгаснага статка. Каб паскорыць правядзенне сяўбы, калгаснікі вывелі на палі і кароў з асабістых гаспадарак. Усім жывёлам для падтрымання сіл павялічылі дзённы рацыён. У рубрыцы “Парады агранома” падрабязна тлумачыцца, як падрыхтаваць глебу пад садовыя дрэвы да новага сезону, каб палепшыць іх ўраджайнасць (“За радзіму” Магілёўскай вобласці, № 55, с. 4).

Працягваецца спаборніцтва паміж машынна-трактарнымі станцыямі (МТС) рэспублікі (“Советская Белоруссия”, № 84, с. 4). І зноў на слыху трактарысты Прапойскай МТС! Ініцыятары Усебеларускага спаборніцтвы з гонарам выконваюць свае абавязкі: “трактарны парк працуе бесперабойна, не менш за 20 гадзін у суткі” (“За радзіму”, № 55, с. 4). Але гэты калектыў і далей выяўляе творчы падыход: яны сваімі сіламі добраўпарадкавалі сядзібу станцыі – высадзілі вакол яе болей за 2 000 ялінак і 1 000 бярозак (“Советская Белоруссия”, № 84, с. 4).

Квітней, родная Беларусь!

nine4.jpgПаступова адновіцца прамысловасць і сельская гаспадарка, адбудуюцца гарады і вёскі.

Наперадзе ў краіны – маштабныя праекты: выкарыстанне атамнай энергіі і ўвасабленне мары пра палёт чалавека ў космас.

А пакуль – першы Дзень Перамогі.
З асаблівай радасцю.
І са слязьмі на вачах...

Аўтар публікацыі: Л. Тупчыенка-Кадырава, аддзел карпаратыўнага ўзаемадзеяння НББ.

Усе матэрыялы праекта даступны на партале НББ і сайце “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”.


Навіны

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Сафіі адзначылі Дзень народнага адзінства

18 Вер 2024

17 верасня да Дня народнага адзінства ў Рускім Доме ў Сафіі адкрылася фотавыстава “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Танкіст-ас

20 Вер 2024

Званне Героя Савецкага Саюза Вітольду Міхайлавічу Гінтаўту (1922–1987) прысвоена Указам Прэзідыума Вярхоўнога Савета СССР ад 24 красавіка 1944 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам