ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Буктрэйлер: "Абеліск" і "Знак бяды" Васіля Быкава
9 мая 1945 года. Дзень Перамогі!

З Днём Перамогі!

З Днём Перамогі!
Іншыя навіны

Штогод 9 Мая мы ўспамінаем тых, чые жыцці перапыніла вайна, і нізка кланяемся героям. Захаваць памяць пра іх подзвігі, самаахвяраванне – наш святы абавязак.

Прайшло 75 гадоў пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сведак тых падзей становіцца з кожным годам усё менш, таму цяпер асабліва важна выказаць ім падзяку. Усе яны сталі ўзорам мужнасці, сілы духу для сваіх нашчадкаў.

Вялікая Айчынная вайна аказалася жорсткім урокам гісторыі. Таму сёння мы жадаем усім мірных дзён і добрых вестак, сонечнага неба над галавой і шчасця ў кожны дом. Хай вайна ніколі не закране нават маленькай часцінкі вашага жыцця. Прыміце самыя цёплыя пажаданні моцнага здароўя, утульнасці і дабрабыту.

Мірнага неба вам і вашым блізкім!

Плакат “Воіну-вызваліцелю слава! 1941–1945”, 1951 г. Мастак М. Смаляк.

Да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала маштабны выставачны праект “Вялікая Перамога”, а таксама віртуальныя праекты “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.” і “Падпольны і партызанскі друк Беларусі”.
Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

22–28 красавіка 1944 года. 19 тыдняў да вызвалення

23 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам