ГалоўнаяНавіныПартрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах
Прэзентацыя “энцыклапедыі” беларускай эстрады
Як Багдановіч “Вянок” рэкламаваў: знойдзены невядомы тэкст класіка

Да 100-годдзя з дня нараджэння ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Варвары Міронаўны Сіленка

Да 100-годдзя з дня нараджэння ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Варвары Міронаўны Сіленка
Іншыя навіны

Варвара Міронаўна нарадзілася ў 1921 годзе ў вёсцы Новы Ропск Клімаўскага раёна Бранскай вобласці ў сялянскай сям’і.

Адразу пасля сярэдняй школы Варвара скончыла Навазыбкаўскі рабфак (цяпер – Навазыбкаўскі філіял Бранскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя акадэміка І.Г. Пятроўскага). Кваліфікацыю бібліёграфа дзяўчына атрымала ўжо ў 20-гадовым узросце, скончыўшы Маскоўскі дзяржаўны бібліятэчны інстытут імя В.М. Молатава (цяпер – Маскоўскі дзяржаўны інстытут культуры). Пасля заканчэння вучобы была накіравана на працу ў Хабараўскую абласную бібліятэку на пасаду загадчыцы абанемента.

Аднак працоўны шлях Варвары Міронаўны ў гэтым статусе скончыўся ледзь пачаўшыся, паколькі неўзабаве фашысцкая Германія развязала ваенныя дзеянні супраць СССР і дзяўчына ўключылася ў агульнанародную барацьбу з акупантамі. З 1942 па 1945 год яна мужна змагалася ў шэрагах Савецкай арміі, выконваючы абавязкі радыёаператара. За добрасумленную службу ёй была ўручана Ганаровая грамата Ваеннага савета войскаў супрацьпаветранай абароны за свядомую службу ў дні Вялікай Айчыннай вайны.

Пасля дэмабілізацыі В.М. Сіленка вярнулася ў бібліятэчную сферу і на працягу наступных пяці гадоў працавала ў Бранскай абласной навуковай бібліятэцы (цяпер – Бранская абласная навуковая ўніверсальная бібліятэка імя Ф.І. Цютчава), у бібліятэцы Кокінскага сельскагаспадарчага тэхнікума (цяпер – Бранскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт), ва Уладзімірскай абласной бібліятэцы (цяпер – Уладзімірская абласная ўніверсальная навуковая бібліятэка імя М. Горкага).

У 1950 годзе Варвара Міронаўна выйшла замуж і па сямейных абставінах у жніўні 1952 года пераехала на пастаяннае месца жыхарства ў Мінск.

Сваю працоўную дзейнасць у Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя У.І. Леніна (цяпер – Нацыянальная бібліятэка Беларусі) В.М. Сіленка пачала ў жніўні 1952 года. Яна прайшла тут прафесійны шлях ад бібліёграфа да загадчыцы навукова-бібліяграфічнага аддзела.

Silienka-2.jpg

В.М. Сіленка займалася анатаваннем беларускай, грамадска-палітычнай, прыродазнаўчай і медыцынскай літаратуры; вяла прадметны каталог; удзельнічала ў складанні рэкамендацыйных спісаў літаратуры; аператыўна і якасна выконвала вусныя і пісьмовыя даведкі.

Зарэкамендаваўшы сябе дасведчаным, адказным, творчым і ініцыятыўным работнікам, Варвара Міронаўна ў 1971 годзе была прызначана на пасаду загадчыцы навукова-бібліяграфічнага аддзела.

В.М. Сіленка мела вялікі вопыт бібліяграфічнай працы: яна аўтар і складальнік больш за 25 апублікаваных работ – якасна падрыхтаваных рэкамендацыйных паказальнікаў і спісаў літаратуры, якія заўсёды мелі шырокі водгук у бібліятэчных спецыялістаў. Сярод іх: рэкамендацыйныя паказальнікі літаратуры “Мінску – 900 год”, “Па прасторах Беларусі”; метадычныя рэкамендацыі для масавых бібліятэк “Рекомендательная библиография в руководстве чтением рабочей молодежи”, “Рекомендательная библиография в помощь профессиональному чтению тружеников села”; кансультацыі па выкарыстанні ў рабоце бібліятэк інфармацыйна-бібліяграфічнага часопіса “Новые книги” і бібліяграфічнага бюлетэня “Новыя кнігі БССР”.

Silienka-3.jpg

Варвара Міронаўна была старшынёй бібліяграфічнай камісіі Рэспубліканскага міжведамаснага бібліятэчнага савета, праводзіла дбайную працу па вывучэнні і выкарыстанні рэкамендацыйнай бібліяграфіі ў бібліятэках рэспублікі.

Дасягнуўшы пенсійнага ўзросту, у студзені 1977 года Варвара Міронаўна сышла на заслужаны адпачынак, прысвяціўшы трыццаць шэсць гадоў бібліятэчнай справе, дваццаць пяць з якіх – працы ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя У.І. Леніна.

Уклад Варвары Міронаўны Сіленка ў развіццё бібліятэчнай справы краіны, яе дзейнасць па захаванні культурнай і гістарычнай спадчыны атрымалі высокую ацэнку дзяржавы. Сведчанне таму – уручаныя ёй ўзнагароды: медаль “За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У.І. Леніна”; Грамата Вярхоўнага Савета БССР за актыўную працу ў галіне бібліяграфіі; значок Міністэрства культуры СССР “За выдатную працу”; Ганаровая грамата Міністэрства культуры БССР і Беларускага рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў культуры (уручана тройчы: у 1962, 1971, 1977 гг.).

Загадам па Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя У.І. Леніна за высокія паказчыкі па выкананні вытворчых планаў, высокую культуру абслугоўвання чытачоў, вялікую працу па развіцці бібліятэчнай справы ў рэспубліцы, шматгадовую і актыўную працу ў бібліятэцы імя Варвары Міронаўны Сіленка было занесена ў Кнігу народнай славы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Silienka-4.jpg

На жаль, з цягам часу сувязь з Варварай Міронаўнай была страчана і далейшы яе лёс нам невядомы. Мы працягваем пошукавую працу і будзем удзячны за дапамогу ўсім, хто ведаў яе і валодае якой-небудзь інфармацыяй.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Аб ветэранах і супрацоўніках Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі чытайце ў рубрыцы навін “Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах”.

Навіны

13–19 мая 1944 года. 16 тыдняў да Вызвалення

14 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Вакальна-інструментальныя жанры ў творчасці беларускіх кампазітараў

13 Май 2024

8 мая ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў адбылася завяршальная лекцыя з цыкла “Творы сучасных беларускіх кампазітараў у кантэксце гісторыі еўрапейскай музыкі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ХХХ Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні “Духоўная і свецкая адукацыя: гісторыя і перспектывы ўзаемадзеяння”

10 Май 2024

16–17 мая ў Мінску адбудуцца ХХХ Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні “Духоўная і свецкая адукацыя: гісторыя і перспектывы ўзаемадзеяння (да 20-годдзя Інстытута тэалогіі БДУ)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Падведзены вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

8 Май 2024

7 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы ў анлайн-рэжыме адбылося пасяджэнне журы па падвядзенні вынікаў XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Памятаем і шануем!

8 Май 2024

Напярэдадні 9 Мая і ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прадстаўнікі бібліятэкі правялі рэстаўрацыю і ўборку пахаванняў супрацоўнікаў, якія работалі ва ўстанове ў даваенны і пасляваенны перыяды.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам