ГалоўнаяНавіныПа старонках беларускага календара
Чамаданны настрой
Паяднаныя ветрам

“Каралева жывога слова і пакутлівай праўды”

“Каралева жывога слова і пакутлівай праўды”
Іншыя навіны

Так славуты паэт Ф. Багушэвіч назваў знакамітую пісьменніцу Элізу Ажэшка (1841–1910), тым самым вызначыўшы галоўныя рысы яе таленту – гуманізм, шчырасць і праўдзівасць. Яе творчасць мае вялікае значэнне для беларускага народа: многае са спадчыны пісьменніцы прысвечана менавіта яму.

Эліза Ажэшка нарадзілася 180 гадоў таму ‒ 6 чэрвеня (26 мая) 1841 г. у радавітай шляхецкай сям’і Паўлоўскіх у маёнтку Мількаўшчына, недалёка ад Гродна. У дзяцінстве самым захапляючым заняткам для дзяўчынкі было чытанне, якое аказала значны ўплыў на яе духоўнае развіццё. Эліза валодала дзвюма мовамі – польскай і французскай, ‒ але магла размаўляць і на беларускай, дзякуючы сваім сябрам, сялянскім дзецям. Будучая пісьменніца з 1852 г. па 1857 г. вучылася ў манастырскім пансіёне ў Варшаве, дзе шмат часу адводзілася на засваенне свецкіх манер, ігры на фартэпіяна і ўдасканаленне французскай мовы. Аднак любімымі для яе былі лекцыі па польскай літаратуры.

Azeska-1.jpg

Амаль адразу пасля заканчэння пансіёна на сямнаццатым годзе жыцця Элізу выдалі замуж за палескага шляхціца Пятра Ажэшку. Зімой 1858 г. ён адвёз маладую жонку ў свой маёнтак Людвінова (цяпер вёска ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці). Разам з малодшым братам мужа Фларыянам яна арганізавала школу для вясковых дзяцей, дзе навучалася 20 хлопчыкаў.

Azeska-2.jpg

Выключную ролю на фарміраванне светапогляду будучай пісьменніцы адыгралі сялянская рэформа і польскае паўстанне 1863–1864 гг. Яна была не толькі сведкай, але і ўдзельніцай гераічных падзей. Перажыўшы горыч разгрому паўстання, пачала пісаць. У 1866 г. у часопісе “Tygodnik ilustrowany” з’явілася першае друкаванае апавяданне Э. Ажэшка “Малюнак з галодных гадоў” – успаміны пра голад у беларускай прыгоннай вёсцы. З гэтага часу мастацкая творчасць стала для яе формай служэння грамадству і адзіным сродкам існавання. У 1869 г. Эліза пераехала ў Гродна і цалкам прысвяціла сябе літаратурнай працы.

У сваіх творах яна заўсёды закранала вострыя праблемы сучаснасці, імкнулася перадаць сутнасць і дух часу. Выступала за раўнапраўе жанчын у грамадстве, абараняла інтарэсы працоўных, выказвала свае разважанні наконт буржуазнага прагрэсу і ўсеагульнага дабрабыту. 80-я гг. ХІХ ст. – час найвялікшага ўздыму творчасці Э. Ажэшка. Напісаны эпічны раман “Над Нёманам” (1887), які заняў ганаровае месца не толькі ў польскай, але і сусветнай літаратуры (аб гэтым сведчаць шматлікія пераклады).

Azeska-6.jpg

Пісьменніца з пашанай і спачуваннем ставілася да беларускага народа, вывучала яго жыццё і побыт, сабрала багаты і арыгінальны фальклорны матэрыял. У аповесцях “Нізіны” (1884), “Дзюрдзі” (1885), “Хам” (1888), апавяданнях “Тадэвуш”, “Рэха”, “У зімовы вечар” і іншых творах праўдзіва, з вялікай мастацкай сілай адлюстраваны розныя бакі жыцця беларусаў другой паловы ХІХ стагоддзя, раскрыта іх духоўная прыгажосць, працавітасць, пачуццё адзінства з прыродай. Беларускаму фальклору прысвечаны нарыс “Людзі і кветкі на берагах Нёмана” (1888–1891).

Творчасць Э. Ажэшка адыграла пэўную ролю ў станаўленні беларускага тэатра. Інсцэніраваныя аповесць “Хам” і апавяданне “У зімовы вечар” ставіліся Першай беларускай трупай І. Буйніцкага ў 1910–1912 гг. і Першым таварыствам беларускай драмы і камедыі, створаным Ф. Ждановічам. Менавіта пастаноўкай спектакля “У зімовы вечар” адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатр.

Каб падкрэсліць значэнне творчасці Э. Ажэшка для беларускай культуры, дастаткова прывесці словы пісьменніка-краязнаўца У. Содаля: “Ажэшка, як ніхто да яе, апавядала свету пра беларусаў і Беларусь. Яна для нашага краю, як Гогаль для Украіны. Той быў сувязны між Украінай і Расіяй, а яна – між Беларуссю і Польшчай”.

Azeska-3.jpg

Жыццёвы шлях Элізы Ажэшка завяршыўся ў Гродне. У 1929 г. быў усталяваны помнік, яе імем названа адна з галоўных вуліц горада. У доме, дзе жыла пісьменніца, знаходзіцца інфармацыйна-адукацыйны цэнтр Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага, працуе мемарыяльны пакой, прысвечаны жыццю і дзейнасці знакамітай зямлячкі.

Дадатковую інфармацыю аб Элізе Ажэшка, яе творах можна знайсці ў электронным каталозе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, анлайн-энцыклапедыі “Беларусь у асобах і падзеях”, Нацыянальнай базе даных аўтарытэтных/нарматыўных запісаў, у БД Легенды Гродзеншчыны Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі. На сайце абласной бібліятэкі таксама размешчана праграма культурных мерапрыемстваў, прымеркаваных да знамянальнай падзеі.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам