ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Маладнякоўцы на групавым фотапартрэце
“Каралева жывога слова і пакутлівай праўды”

Чамаданны настрой

Чамаданны настрой
Іншыя навіны

З 7 чэрвеня па 27 жніўня запрашаем на выставу “Чамаданны настрой” у чытальнай зале аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164).

Лета – пара, пра якую ўсе мы марым і якую так хочацца пачаць з цёплых, яркіх і сонечных эмоцый.

Адносна летняга адпачынку ў нас звычайна завышаныя чаканні. Камусьці падабаецца адкрываць для сябе новыя краіны, некаторыя ездзяць толькі на правераныя курорты, але ёсць і тыя, хто вырашае вывучыць родныя мясціны ўздоўж і ўпоперак! Кожная краіна, кожны куток нашай планеты па-свойму непаўторны і ўнікальны. Падарожнічаючы, чалавек напаўняецца новымі адчуваннямі, перажывае цудоўныя эмоцыі і часам мяняе свае погляды на жыццё.

На кніжнай выставе “Чамаданны настрой” прадстаўлена літаратура пра самыя розныя месцы нашай планеты – ад добра ўсім вядомых да самых нязведаных.


Час работы выстаўкі:
пн. – чц.: 10.00–19.00,
пт.: 10.00–18.00,
сб., ндз. – выхадны.

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Спіс літаратуры

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна замовіць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 10.

Матэрыял пададзены аддзелам міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам