ГалоўнаяНавіныПа старонках беларускага календара
Семінар-дыялог “Бібліяграфія ў біяграфіях: сустрэча прафесіяналаў”
Фраза мележаўская ажывае народнай мудрасцю

Аўтографы і ілюстрацыі Марка Шагала

Аўтографы і ілюстрацыі Марка Шагала
Іншыя навіны

Сёння, 7 ліпеня, дзень нараджэння нашага выдатнага земляка – сусветна вядомага мастака Марка Шагала. У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі захоўваюцца ўнікальныя аўтографы, ілюстраваныя выданні, якія адлюстроўваюць жыццёвы і творчы шлях творцы і культурную атмасферу пачатку ХХ ст.

Кніга мастацтвазнаўцаў Абрама Эфраса і Якава Тугендхольда Искусство Марка Шагала, выдадзеная ў Маскве ў 1918 г., уключае трыццаць рэпрадукцый жывапісу і графікі мастака. Наклад налічвае 850 нумараваных экзэмпляраў. У фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі захоўваецца асобнік № 211. Кніга складзена пры ўдзеле Гуртка яўрэйскай нацыянальнай эстэтыкі “Schomir” (“Шомір”), створанага ў канцы 1916 г. У афармленні вокладкі выкарыстаны малюнак Марка Шагала “Чалавек з адкінутай галавой”.

1_Chagall.jpg

Кніга надрукавана ў выдавецтве “Гелікон”, якое працавала у Маскве ў 1917–1918 гг., затым – у Берліне і Парыжы. У выданні змешчана марка выдавецтва работы Лазара Лісіцкага. Гэты мастак уваходзіў у гурток “Schomir”. Актыўны ўдзел у ім прымала віцебская мастачка Паліна Хентава, у якую Лісіцкі быў закаханы. Менавіта каханне прывяло Лісіцкага ў Віцебск. У 1919 г. ён быў прызначаны кіраўніком майстэрняў графікі, друкарскай справы і архітэктуры ў Віцебскім народным мастацкім вучылішчы. Разам з Казімірам Малевічам Лазар Лісіцкі браў удзел у стварэнні і рабоце авангарднага мастацкага аб’яднання УНОВІС. Лісіцкі і Малевіч дэкарыравалі будынкі горада да свят у супрэматычным стылі, стваралі ўрачыстае ўбранне тэатра, арганізоўвалі выставы і філасофскія дыспуты. У Віцебску Лазар Лісіцкі ўпершыню скарыстаў псеўданім Эль Лісіцкі.

Праз два гады пасля выдання кнігі Абрам Эфрас прыцягне Марка Шагала да працы ў Яўрэйскім камерным тэатры ў Маскве. Летам 1920 г. Шагал сышоў з віцебскай вучылішча, якое дагэтуль узначальваў, і разам з жонкай і дачкой выправіўся ў Маскву. Абрам Эфрас, які загадваў у тэатры мастацкай часткай, угаварыў заснавальніка тэатра і рэжысёра Аляксея Граноўскага заказаць Шагалу мастацкае афармленне першага маскоўскага спектакля з трох аднаактавых п’ес Шалом-Алейхема.

2_Chagall.jpg

Кніга Marc Chagall мастацтвазнаўца Карла Віта (Karl With) уключае артыкул пра творчасць Марка Шагала і малюнкі 1909–1922 гг. Кніга выдадзена ў 35-м выпуску серыі “Маладое мастацтва” ў 1923 г., калі аўтар быў прафесарам Бонскага ўніверсітэта.

3_Chagall.jpg

Паэтычны зборнік Poèmes d'amour (“Вершы пра каханне”) нямецка-французскай пісьменніцы Клер Голь з ілюстрацыямі Марка Шагала выдадзены ў Парыжы ў 1925 г. Наклад – 600 нумараваных экзэмпляраў, надрукаваных на паперы вержэ. 

4_Chagall.jpg

У фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі захоўваецца асобнік № 4. У пачатку XX ст. папера вержэ лічылася высокагатунковай, выкарыстоўвалася пераважна для вырабу малатыражных і падарункавых выданняў. У выданне ўключаны 4 малюнкі Шагала.

5_Chagall.jpg

Кніга Suite provincial (“Правінцыйная сюіта”), выдадзеная ў Парыжы ў 1927 г., змяшчае 92 малюнкі Марка Шагала. Аўтар, французскі мастацтвазнаўца, пісьменнік і калекцыянер Гюстав Кокіа, высока цаніў і набываў работы Шагала яшчэ ў першыя гады яго жыцця на Манпарнасе. У кнізе ў славесна-графічных вобразах прадстаўлены свет правінцыйнай Францыі. 

6_Chagall.JPG

У фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі захоўваецца асобнік № 223 з аўтографам мастака. На авантытуле змешчаны дароўны надпіс: “A Marie-Louise et Florent Fels amicalement Marc Chagall. 1927” (“Мары-Луізе і Фларану Фельсу па-сяброўску Марк Шагал. 1927”). Аўтограф адрасаваны французскаму мастацтвазнаўцу і журналісту Фларану Фельсу.

7_Chagall.JPG

Кніга Marc Chagall была выдадзена ў парыжскім выдавецтве “Galimard” у 1928 г. у серыі “Les peintres français nouveaux” (“Новыя французскія мастакі”). Гэта адна з манаграфічных работ пра Шагала, якая сведчыць аб прызнанні мастака ў сталіцы сусветнага жывапісу. Уводны артыкул мастацтвазнаўца Вальдэмара ЖоржКніга, вокладка і тытульная старонка з партрэтам Шагала, 29 чорна-белых рэпрадукцый яго жывапісных і графічных твораў. У фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі захоўваецца асобнік № 31 з аўтографам мастака. Аўтограф прыцягвае ўвагу незвычайным структурным рашэннем і арыгінальнай кампаноўкай. Над дароўным надпісам “Pour mon ami Fels Chagall” (“Майму сябру Фельсу – Шагал”) размешчаны малюнак жаночай фігуры і зоркі Давіда. Як і ў папярэдняй кнізе, аўтограф адрасаваны Фларану Фельсу, які ўзначальваў часопіс “Action” і падтрымліваў маладых пісьменнікаў і мастакоў.

8_Chagall.JPG

Аўтабіяграфічная кніга Ma vie (“Маё жыццё”) Марка Шагала была выдадзена ў Парыжы ў 1931 г. на французскай, пераклад зрабіла жонка мастака Бэла Шагал. Кніга мае прысвячэнне: “Бацькам, жонцы, роднаму гораду”. У фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі захоўваецца асобнік № 525 з аўтографам мастака. Дароўны надпіс на рускай і французскай мовах адрасаваны бібліятэцы, якая была створана ў Парыжы для рускіх студэнтаў: “Тургеневской библиотеке от автора Paris 1933 Марк Шагал”. На верхнім форзацы, тытульнай і асобных старонках прастаўлены штамп: “Bibliothèque Russe Tourguenev 9, Rue du Val-de-Grâce, 9”.

9_Chagall.jpg

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.


Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам