ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Аўтографы і ілюстрацыі Марка Шагала
Шматгранны манумент мастацтва: у Нацыянальнай бібліятэцы – новая выстаўка (+відэа)

Фраза мележаўская ажывае народнай мудрасцю

Фраза мележаўская ажывае народнай мудрасцю
Іншыя навіны

У серыі “Жыццё знакамітых людзей Беларусі” выдавецтва “Мастацкая літаратура” выйшла з друку кніга ўспамінаў, артыкулаў і эсэ “Іван Мележ. Пясняр Палесся” да 100-годдзя з дня нараджэння пісьменніка.

У яе ўвайшлі ўспаміны Генадзя Бураўкіна і Алеся Адамовіча, Міколы Аўрамчыка і Уладзіміра Ліпскага, удавы і дачкі пісьменніка Лідзіі Пятроўны і Людмілы Мележ, артыкулы Міколы Мятліцкага і Алеся Карлюкевіча.

Выключная чуласць да чалавека, да ўсяго навакольнага свету і рытму жыцця, веданне прыроды і сацыяльных стасункаў у грамадстве былі ў высокай ступені ўласцівы Івану Мележу.

Журналіст і крытык Рыгор Бярозкін раскрыў лёс і характар пісьменніка па яго франтавых, шпітальных, тылавых запісных кніжках 1941–1942 гадоў, якія склалі апошнюю прыжыццёвую кнігу І. Мележа.

Добразычліва настроеным, шчаслівым, удзячным лёсу, што не загінуў на вайне, успамінала яго жонка Лідзія Пятроўна. Ён цаніў духоўнае напаўненне жыцця.

У 1942 годзе Іван Мележ быў паранены асколкам авіябомбы ў плячо, перанёс цяжкую аперацыю. Атрымаўшы інваліднасць па раненні, быў вызвалены ад вяртання ў армію. У 1943 годзе, даведаўшыся аб аднаўленні працы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта на станцыі Сходня пад Масквой, Іван Паўлавіч накіраваўся туды вучыцца. Праз некаторы час да яго прыехала жонка з маленькай дачкой… Пасля вызвалення Мінска Мележ са студэнтамі ўніверсітэта вярнуўся ў сталіцу.

Дачка Людміла ўзгадвае памятныя паездкі з бацькам на Палессе, калі спыняліся ў родных яму Глінішчах, дзе засталася хата, якую ён дапамагаў бацькам будаваць на папялішчы. Памятае яна сямейныя падарожжы у Прыбалтыку, дні, праведзеныя ў Ялце, Адэсе і Кактэбелі…

У двары дома на вул. Янкі Купалы не аднойчы сустракаў Генадзь Бураўкін знаёмую постаць з прыгнутым плячом і схіленай задумлівай галавой. Адкрытым і бескампрамісным памятаў яго паэт і паплечнік.

У дамашняй бібліятэцы Уладзіміра Ліпскага ёсць асобнік кнігі “Людзі на балоце”, якому ўжо сорак гадоў. “Раман майго слыннага земляка чытаю, перачытваю, учытваюся, – адзначае Уладзімір Сцяпанавіч. – Кожным разам нешта падкрэсліваю. Слоўца нейкае западзе ў душу, фраза мележаўская ажыве народнай мудрасцю, афарызмам. Як жа мы яшчэ вінныя перад Мележам, бо не ўсё прачыталі, не пранікліся ў золатапісанне народнага творцы, якім быў і застаўся незабыўны Іван Мележ! Кажуць, час стварае бяссмерце для сапраўдных твораў літаратуры”.

“У гісторыі ёсць заўсёды элемент сучаснасці – іменна ў гэтым сакрэт, чаму хвалюе гісторыя”, – такімі словамі Іван Паўлавіч падкрэсліваў наколькі цесна пераплеценыя мінулае і сучаснасць.

Увасабленне гістарызму, зварот да праблем адносна нядаўняга мінулага беларускага народа з найбольшай выразнасцю праявіліся ў яго “Палескай хроніцы”. Трылогія “адлюстроўвае карціну шматпланавай рэфлексіі над гістарычным лёсам народа. Першы раман “Людзі на балоце” ўзнаўляў непаўторны свет палескай вёскі Курані, свет людзей на балоце з іх клопатамі і турботамі, з малымі і вялікімі засмучэннямі, трывогамі і надзеямі. “Подых навальніцы” напоўнены драматызмам вялікіх падзей. Адсюль інтэлектуальная насычанасць твора, яго глыбокі ідэйны змест”, – адзначыў крытык і літаратуразнавец Серафім Андраюк.

Генадзь Шупенька прызнаваў: “Раманы І. Мележа – значнае дасягненне сучаснай беларускай прозы, сцвярджэнне высокага ўзроўню, якога дасягнула беларуская літаратура”.

“Літаратурная і публіцыстычная спадчына Івана Мележа трывала і надзейна заняла пачэснае і ганаровае месца ў залатым фондзе беларускай нацыянальнай літаратуры і культуры, – падкрэсліваў гісторык і публіцыст Анатоль Мяснікоў. – Таксама вялікае поле дзейнасці для даследчыкаў – мележаўскія інтэрв’ю, адказы на анкеты. Працуючы ў галіне публіцыстыкі, Мележ пастаянна заўважаў, адзначаў і ашчаджаў пошукі, набыткі і дасягненні ў ёй іншых творцаў – сваіх братоў па літаратурным цэху”.

Аўтар публікацыі: Э. Дзвінская.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам