ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Мецэнатка і асветніца
Аўтографы і ілюстрацыі Марка Шагала

Семінар-дыялог “Бібліяграфія ў біяграфіях: сустрэча прафесіяналаў”

Семінар-дыялог “Бібліяграфія ў біяграфіях: сустрэча прафесіяналаў”
Іншыя Навіны

7 ліпеня ў бібліятэцы прайшло мерапрыемства, прысвечанае працы над праектам “Беларуская бібліяграфія ў асобах”.

У семінары прынялі ўдзел супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, таксама аддалена было падключана 12 вядучых бібліятэк краіны.

У рамках мерапрыемства абмяркоўваліся асноўныя задачы праекта, праблемы, якія ўзнікаюць падчас даследавання і стварэння фактаграфічных матэрыялаў. Абагульнены вынікі дзейнасці і намечаны перспектывы далейшага супрацоўніцтва ў рамках працы над выданнем пра бібліёграфаў.

5_sem_bibl.jpg

Прагучалі выступленні намесніка генеральнага дырэктара – дырэктара па інфармацыйных рэсурсах Т.В. Кузьмініч, загадчыцы аддзела індэксавання дакументаў і аўтарытэтнага кантролю Н.В. Лобач (аб сучаснай частцы), загадчыцы навукова-даследчага аддзела бібліяграфіі І.У. Градоўкінай (аб рэтраспектыўнай частцы), галоўнага бібліёграфа навукова-даследчага аддзела бібліяграфіі А.Л. Бараноўскага.

Дзякуем усім удзельнікам!

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Навіны

15–30 верасня 1944 года. На шляху да Вялікай Перамогі

24 Вер 2024

Працяг новага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне” прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне. З канца ліпеня 2024-га па май 2025 г. на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне”

Новае выданне твораў Кузьмы Чорнага

24 Вер 2024

18 верасня супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўзялі ўдзел у прэзентацыі другога тома Збору твораў Кузьмы Чорнага, якое адбылося ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Паштоўкі і плакаты з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”

22 Вер 2024

Кожны дзень, праходзячы па калідорах бібліятэкі, мы і нашы чытачы любуемся творамі беларускіх жывапісцаў, скульптараў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Зала дакументаў па мастацтве прапануе...

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам