ГалоўнаяНавіныПа старонках беларускага календара
Чароўныя кветкі
Прывілеі і вольнасці гарадоў Вялікага Княства Літоўскага

12 кастрычніка – 155 гадоў з дня нараджэння беларускага кампазітара М.В. Анцава

12 кастрычніка – 155 гадоў з дня нараджэння беларускага кампазітара М.В. Анцава
Іншыя навіны

У музычных колах Міхаіл Васільевіч Анцаў вядомы перш за ўсё як аўтар твораў для хору, педагог, музычны крытык, харавы дырыжор.

Нарадзіўся будучы кампазітар у 1865 г. (па некаторых крыніцах у 1869 г.) у Смаленску. З ранняга ўзросту ў яго праявіліся выдатныя музычныя здольнасці. У 1886 г. паступіў у Варшаўскі інстытут музыкі, вучобу працягваў у Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі, быў вучнем знакамітага М.А. Рымскага-Корсакава. Пасля заканчэння вучобы ў 1894 г. М.В. Анцаў выкладаў спевы ў дваранскім Санкт-Пецярбургскім Елізавецінскім інстытуце.

У 1896 г. пераехаў у Віцебск, дзе працаваў выкладчыкам музычных дысцыплін у розных навучальных установах горада, у тым ліку ў мужчынскай гімназіі. Стаў адным з ініцыятараў адкрыцця (1918) Віцебскай народнай кансерваторыі (цяпер Віцебскі дзяржаўны музычны каледж імя І.І. Салярцінскага), дзе ўваходзіў у састаў адміністрацыі, загадваў канцылярыяй, чытаў лекцыі па гісторыі і тэорыі музыкі.

Ancau-1.jpg

Акрамя педагагічнай, займаўся актыўнай грамадскай дзейнасцю. З 1905 па 1912 г. рэдагаваў газету “Витебские губернские ведомости” і дадатак да яе “Народный листок”, друкаваў артыкулы пра музычнае жыццё горада, рэцэнзіі на творы айчынных і замежных кампазітараў. Прымаў непасрэдны ўдзел у дзейнасці Віцебскай вучонай архіўнай камісіі (ВВАК), асноўнымі задачамі якой былі вывучэнне, папулярызацыя і ахова помнікаў гісторыі і культуры краю. З’яўляўся правадзейным членам камісіі, займаўся краязнаўчымі даследаваннямі. Падрыхтаваў цікавую публікацыю аб краязнаўчай экскурсіі членаў ВВАК у мястэчка Бешанковічы (1911). 

Біябібліяграфічныя матэрыялы пра Міхаіла Васільевіча Анцава змешчаны ў электронным выданні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Деятельность Витебской ученой архивной комиссии (1909–1919): документы и материалы” (Мінск, 2017). Звесткі аб ім можна таксама знайсці ў фактаграфічнай базе даных “Беларусь у асобах і падзеях” і Нацыянальнай базе даных аўтарытэтных/нарматыўных запісаў.

Значнае месца ў творчым жыцці М.В. Анцава займала кампазітарская дзейнасць. Найбольш вядомыя творы харавога жанру – “К 100-летнему юбилею А.С. Пушкина”, “В память 100-летия Отечественной войны 1812 года”, “Ива”, “Лотос”, “Весной”, “Памяти героев”, “Песня борьбы”. Кампазітар пісаў таксама інструментальную музыку (для скрыпкі і фартэпіяна), прасякнутыя тонкім лірызмам рамансы на вершы рускіх паэтаў (А.С. Пушкіна, М.Ю. Лермантава, Ф.І. Цютчава, В.А. Жукоўскага, А. Фета і інш.). Займаўся апрацоўкай беларускіх народных песень: “А ў полі вярба”, “Кума мая, кумачка”, “Го-го-го, каза”, “Лучына-лучыначка” і інш. Напісаў шэраг твораў на словы беларускіх паэтаў (Янкі Купалы, Якуба Коласа, М. Чарота, Я. Журбы). Большая частка яго кампазітарскай спадчыны страчана і не дайшла да нашых дзён.

Вядомы М.В. Анцаў і як аўтар вучэбна-метадычных дапаможнікаў па тэорыі музыкі і харавых спевах: “Краткие сведения для певцов-хористов”, “Приготовительный курс элементарной теории музыки в связи с преподаванием хорового пения” (1897), “Нотная терминология. Справочный словарь для регентов, учителей и музыкантов” (1904). Пасля ўтварэння БССР ён прыняў актыўны ўдзел у рабоце па фарміраванні нацыянальнага музычнага рэпертуару. Так, у 1930 г. быў выдадзены ўнікальны метадычны дапаможнік для дзіцячых садоў і малодшых класаў агульнаадукацыйных школ “Зайчык-грайчык”. У ім на аснове беларускіх народных прымавак, прыпевак, казачак, невялікіх песенек кампазітар пабудаваў цэлую сістэму развіцця музычнага слыху ў дзяцей. Працягам дапаможніка стала “Музычная хрэстаматыя харавога пяяньня”, якая, на жаль, не ўбачыла свет. Пачатак рэпрэсій супраць дзеячаў беларускай культуры вымусіў М. Анцава пераехаць у Маскву. Там ён заставаўся да канца жыцця (1945), працягваючы займацца музычнай творчасцю.

Пра ўсе творы кампазітара, якія захоўваюцца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, можна даведацца праз электронны каталог.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Зала нотных і аудыявізуальных дакументаў

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам