ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Музычнае жыццё гарадоў Беларусі – Орша: па матэрыялах газет 1917 – пачатку 1918 г.
Візіт Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў

Знайсці сваю місію ў сучасным свеце

Знайсці сваю місію ў сучасным свеце
Іншыя навіны

У чэрвені міністр культуры Беларусі Анатолій Маркевіч прадставіў калектыву Нацыянальнай бібліятэкі новага генеральнага дырэктара. Ім стаў Вадзім Гігін, старшыня грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства «Веды»”, былы дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ. Пра шляхі развіцця “алмаза ведаў” і задачы на бліжэйшы час новы кіраўнік расказаў газеце “Культура”.

– Вадзім Францавіч, успомніце свой першы візіт у Нацыянальную бібліятэку. Якое ўражанне яна на вас зрабіла?

– У 1994 годзе я паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і накіраваўся ў бібліятэку, але мне адмовілі ў запісе, як і ўсім студэнтам-першакурснікам. Памятаю, гэта быў пахмурны вераснёўскі дзень, перада мною высокі ганак, зашклёны будынак на вуліцы Чырвонаармейскай, шмат людзей і адчуванне, што ты стаіш перад храмам навукі. На другім курсе я стаў паўнапраўным чытачом гэтага кнігасховішча. Да гэтага часу памятаю ўсю працэдуру наведвання: спускаешся ў гардэроб, адзначаешся, затым трапляеш у агульную залу, дзе займаеш чаргу і атрымліваеш кнігі. Любіў карыстацца залай замежнай літаратуры, бо ў тыя часы пісаў работу па гісторыі Югаславіі. Будучы аспірантам, шмат часу праводзіў у навукова-даследчым аддзеле і ў залах беларускай кнігі.

– Праз шмат гадоў вы ўвайшлі ў Нацыянальную бібліятэку ў ролі дырэктара. Што адчуваеце цяпер?

– Як і тады, адчуваю захапленне, пераступаючы парог ужо новага будынка бібліятэкі! Перад прызначэннем на пасаду гутарылі з кіраўніцтвам нашай краіны аб тым, якой павінна быць установа, і нашы меркаванні супалі. Нехта можа задавацца пытаннем: а як новы дырэктар звязаны з бібліятэкай? Гэтыя сумневы маюць права на існаванне, бо ў мяне няма спецыялізаванай адукацыі ў гэтай сферы. Але часам бачанне справы і ідэі важнейшыя. Больш за тое, не магу сказаць, што я “чалавек збоку”, бо многія гады працаваў менавіта ў гэтым месцы, калі пісаў кандыдацкую дысертацыю і падручнік па гісторыі беларускай дзяржаўнасці. Калі рабілі абыход, знаёміліся з падраздзяленнямі, бачыў шмат знаёмых твараў і адчуваў, што я частка гэтага калектыву.

Цяпер для бібліятэк, і гаворка не толькі пра айчынныя, надышоў этап пошуку місіі: якое месца займаюць такія ўстановы ў сучасным свеце? Упэўнены, што ў прафесіяналаў ніколі не было адчування, што гэта пункт абмену кніг, бо гэта прымітыўнае ўяўленне. Бібліятэка – сапраўды сучасны асветніцкі, інфармацыйны і сацыякультурны цэнтр.

– Раскажыце, калі ласка, пра задачы, пастаўленыя перад вамі, і пра тое, як плануеце іх рэалізоўваць.

– Гэтыя задачы мы фармулявалі разам з міністрам культуры. Калі казаць пра адну з іх, то гэта праца з калектывам. У нас ёсць мэта: пазначыць ролю беларускай інтэлігенцыі ў сучасным свеце. Я не люблю словазлучэнне “павышаць прэстыж”, тут хутчэй гаворка ідзе пра тое, што чалавек з бібліятэчнай сферы павінен быць паважаны ў грамадстве.

Не варта забывацца і пра папулярызацыю кнігі. У розных краінах сітуацыі адрозніваюцца, але ёсць прыклады, калі ў бібліятэках шмат наведвальнікаў, бо там працуюць па-іншаму. Мы павінны гэты перадавы досвед вывучаць і ператвараць установы ў цэнтр інфармацыйных тэхналогій: гэта і алічбоўка кніг, і стварэнне электроннай бібліятэкі – буйная рэспубліканская праграма.

Таксама мы задумваемся і аб тэхнічным перааснашчэнні. Варта адзначыць хуткую дастаўку літаратуры. Вы проста задумайцеся, як добра павінен быць наладжаны працэс, каб чытач у нашай установе атрымаў кнігу з мільённага фонду ўсяго за 15 хвілін. Гэтая сістэма крыху састарэлая, і яе плануем мяняць. Дзякуючы сродкам рэспубліканскага бюджэту мы маем на ўтрыманні такую арганізацыю, але ўсе разумеюць, што нашы магчымасці, у тым ліку і па заработнай плаце, трэба пашыраць за кошт пазабюджэтнай дзейнасці.

Разам з тым неабходна памятаць, што бібліятэка – гэта буйны навуковы цэнтр, і мы праходзім навуковую атэстацыю. Я з’яўляюся членам Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, і мы маем намер актыўна працаваць у гэтым кірунку. Ужо была размова з кіраўніцтвам Вышэйшай атэстацыйнай камісіі нашай краіны – Нацыянальная бібліятэка павінна цалкам рэалізоўваць свой навуковы патэнцыял.

Паколькі я не пакідаю пасаду старшыні рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства «Веды»”, якое за апошнія два гады рэалізавала шмат асветніцкіх праектаў, то ў планах кансалідаваць экспертную супольнасць і злучыць магчымасці гэтых дзвюх структур.

– Нацыянальная бібліятэка – гэта не толькі кнігасховішча. Як вы ставіцеся да таго, што тут ладзяць выставы, праходзяць здымкі айчынных кінакарцін, ёсць прасторы для дыскусій і самая папулярная аглядная пляцоўка Мінска?

– Калі прызнацца, у мяне дваякае стаўленне да агляднай пляцоўкі. Уся моладзь асацыюе Нацыянальную бібліятэку менавіта з гэтым месцам і не заходзіць у чытальныя залы. Прысутнічае нейкая рэўнасць у гэтым плане, бо бібліятэка не проста прыгожы будынак: галоўнае, чым яна напоўнена.

Але, з іншага боку, я не ігнарую, што гэта адно з самых прыгожых архітэктурных збудаванняў сучаснай Беларусі, якое ведаюць і за мяжой. Таксама ўнутры ёсць фізкультурна-аздараўленчы і сацыякультурны комплекс. Мы, безумоўна, маем намер усё гэта выкарыстоўваць, каб вырашыць задачы, звязаныя з асветніцкай работай.

– Вы часта выступаеце ў ролі эксперта на беларускім і расійскім тэлебачанні. Як ваш статус медыйнай персоны можа паўплываць на прэстыж Нацыянальнай бібліятэкі?

– Безумоўна, гэта станоўча прыцягвае ўвагу да дзейнасці бібліятэкі. Мне патэлефанавала ўжо шмат нашых грамадскіх і палітычных дзеячаў, якія хочуць праводзіць тут мерапрыемствы і задзейнічаць патэнцыял гэтага месца. Таму трэба з любой магчымасці выціскаць максімум, які дазваляе дабіцца мэты на асноўным участку работы – у Нацыянальнай бібліятэцы.

Зразумела, мяне прызначалі сюды не з-за медыйнасці. Гэта частка прафесійнага асяроддзя, у якім працую, але яна не аддаляе мяне ад асноўных абавязкаў. Я ж каментую палітыку і гісторыю – тое, што тычыцца маёй адукацыі, прафесійнай дзейнасці, грамадзянскай пазіцыі.

– Ці плануеце вы ў будучыні калі-небудзь выдаць уласную кнігу?

– Спадзяюся, сёлета выйдзе гістарычная публіцыстыка за шмат гадоў у папулярнай форме. А затым і манаграфія, прысвечаная тэме, звязанай з фарміраваннем ідэі беларускай дзяржаўнасці.

– Якую кнігу вы параілі б прачытаць маладым людзям?

– Вядома, тую, што мы вялікім калектывам аўтараў выпусцілі і па якой цяпер выкладаюць курсы ва ўсіх ВНУ краіны, – “Гісторыя беларускай дзяржаўнасці”. Гэта сапраўды добрая кніга, яе павінен прачытаць кожны студэнт.

Хачу назваць свае любімыя творы беларускай літаратуры. “Сотнікаў” – аповесць Васіля Быкава, якая дапамагае зразумець псіхалогію чалавека ў складаных абставінах і зрабіць выбар у цяжкіх сітуацыях.

Каб зразумець, што ты беларус, раіў бы чытаць “Новую зямлю” Якуба Коласа.

Яшчэ адно выданне, якое, напэўна, не карыстаецца масавым попытам, – праца акадэміка Яўхіма Карскага “Беларусы”. Фундаментальная кніга, дзе дакладна расказана, адкуль мы паходзім. Яна дапамагае зразумець галоўнае аб нашым народзе.

А мой любімы паэт, бясспрэчна, Максім Багдановіч, яго лірыка – адзін з найлепшых укладаў у сусветную паэзію.

– Як часта вам удаецца пачытаць кнігу?

– Я заўжды шмат чытаю, проста ў мяне спецыфічны круг чытання. Стараюся чытаць мастацкую літаратуру і, вядома, шмат увагі надаю навуковай літаратуры.

Аўтар публікацыі: Настасся Юркевіч.
Крыніца: Культура і мастацтва

Навіны

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Даніна памяці жыццёваму подзвігу Героя Савецкага Саюза Івана Самбука

27 Кра 2024

24 красавіка на базе ДУА “Сярэдняя школа № 51 г. Мінска” прайшлі тэматычныя прэзентацыі ў рамках цыкла мерапрыемстваў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам