ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Знойдзены беларускія Рамэа і Джульета
Бібліятэчны семінар у Мёрах

“Жывая класіка”. Эксклюзіўны праект Беларусі

“Жывая класіка”. Эксклюзіўны праект Беларусі
Іншыя навіны

Конкурс юных чытальнікаў “Жывая класіка” як магчымасць далучыцца да добрай літаратуры, прапушчанай праз дзіцячыя сэрцы.


Школьнікі з усёй краіны спаборнічаюць у майстэрстве чытання выдатных твораў беларускіх аўтараў. Сёлета конкурс праходзіць ужо пяты раз. Але толькі ў гэтым годзе ён набыў новыя маштабы – зрабіўся рэспубліканскім – у ім удзельнічаюць прадстаўнікі амаль усіх раёнаў краіны. Ужо падведзены вынікі абласных і мінскага гарадскога этапаў. Пераможцы сустрэнуцца ў фінале, які пройдзе 1 і 2 верасня ў Полацку падчас Дня беларускага пісьменства.

Сёлета ўдзел у конкурсе прынялі 13 394 школьнікі з усёй краіны. 606 вучняў спаборнічалі ў абласных адборах. У Полацку ж сваё майстэрства прадэманструюць 28 юных чытальнікаў. Яны ўжо атрымалі свой шчаслівы білет – магчымасць наведаць святочныя мерапрыемствы на радзіме першадрукара, паўдзельнічаць ва ўрачыстых школьных лінейках, першых званках у слаўным Полацку. Больш за тое, пераможца прачытае выбраны твор на канцэрце закрыцця свята пісьменства 3 верасня.

Традыцыйна на “Жывую класіку” запрашаюць і пісьменнікаў з іншых краін, якія прыязджаюць на свята, каб на сабе адчуць унікальную атмасферу беларускага слова.

– Дзень беларускага пісьменства – свята з міжнародным розгаласам, – адзначае намеснік міністра інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч. – Сапраўды, пісьменнікі, паэты з іншых краін удзельнічаюць і ў фінальным этапе конкурсу “Жывая класіка”, выступаюць у перапынках паміж чытаннямі вершаў дзецьмі. Сёлета чакаем прадстаўнікоў больш чым з дзесяці краін свету: пройдзе традыцыйны міжнародны круглы стол з удзелам замежных і беларускіх пісьменнікаў. Ужо пацвердзілі свой удзел госці з Казахстана, Таджыкістана, Туркменістана, Літвы, Польшчы, розных рэгіёнаў Расіі. Спадзяёмся, што прыедзе вядомы Мар’ян Серватка, былы пасол Славацкай рэспублікі ў Беларусі. Дарэчы, хачу адзначыць, што цяпер у Славакіі, у юбілейны для Янкі Купалы год, выйшла кніга вершаў “А хто там ідзе?”, прычым у новых перакладах славацкіх паэтаў. Думаю, што будуць госці з Азербайджана, Арменіі. Усе яны (калі казаць пра ўражанні мінулых гадоў) з захапленнем успрымаюць тую атмасферу “Жывой класікі”, якая спалучаецца з удзелам школьнікаў у свяце беларускага пісьменства. Многія гавораць, што гэта эксклюзіўны праект Беларусі.

Адзін з адметных юных чытальнікаў – Багдан Цэхановіч, які скончыў трэці клас школы № 2 Мар’інай Горкі, – спецыяльна завітаў у Мінск на сустрэчу з журналістамі, каб прадэманстраваць сваё чытанне ўрыўка паэмы “Новая зямля” Якуба Коласа – і гэта невыпадкова. Першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах адзначае:

– Самым папулярным пісьменнікам, якога сёлета чыталі ўдзельнікі “Жывой класікі”, аказаўся Якуб Колас. Менавіта да яго твораў найчасцей звярталіся дзеці. А самы папулярны твор (нядаўна споўнілася 110 гадоў з моманту яго напісання) – “Савось-распуснік” гэтага ж аўтара. Чые творы яшчэ чытаюць дзеці? Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Змітрака Бядулі, Адама Міцкевіча, Канстанцыі Буйло, таксама сучасных аўтараў Уладзіміра Ліпскага, Алеся Бадака і іншых. Вядома, вялікая ўвага ў сёлетнім конкурсе ўдзелена тэме Францыска Скарыны і 500-годдзя айчыннага кнігадрукавання, якое мы адзначаем... Думаю, у конкурсу добрая і светлая будучыня. Ёсць ідэя ў наступным годзе зрабіць яго і конкурсам аўтарскіх вершаў, бо ў дзяцінстве многія захапляюцца іх напісаннем. Нашаму Саюзу пісьменнікаў важна падтрымаць творчую моладзь, каб роднае слова жыло.

Намеснік генеральнага дырэктара тэлеканала СТБ Павел Каранеўскі адзначыў, што кожны дзень у праграме “Раніца. Студыя добрага настрою” можна ўбачыць і пачуць кагосьці з юных чытальнікаў. Таксама ён падкрэсліў, што для конкурсу ў Полацку, па магчымасці, для кожнага ўдзельніка ствараецца адметны сцэнічны вобраз. Гэта варта ўбачыць.

Аўтар публікацыі: Ніна Шчарбачэвіч.

Крыніца: Звязда

Чытайце таксама:

Навіны

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Даніна памяці жыццёваму подзвігу Героя Савецкага Саюза Івана Самбука

27 Кра 2024

24 красавіка на базе ДУА “Сярэдняя школа № 51 г. Мінска” прайшлі тэматычныя прэзентацыі ў рамках цыкла мерапрыемстваў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам