ААТ “Белкніга”, РВУ “Выдавецкі дом «Звязда»” запрашаюць на “Кніжныя чацвяргі”.
Кожны чацвер, з 14 па 28 лiпеня, юных чытачоў, якія наведаюць кніжную краму “КнігаПоліс” (вул. Сурганава, 46) у 14 гадзін, чакаюць прыемныя сюрпрызы:
- Сустрэчы з дзіцячымі пісьменнікамі.
- Знаёмства з цудоўнымі творамі.
- Магчымасць набыць кнігі з аўтографамі аўтараў.
Заключнай сустрэчай, 28.07 а 14-й гадзіне, стане прэзентацыя кнігі Юрыя Голуба “Птушыны радавод”.
Чакаем Вас у кніжнай краме “КнігаПоліс”!
Крыніца: газета “Звязда”