ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Заключны этап падарожжа ў свеце дзіцячай прозы і паэзіі
Буккросінг у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Маладыя таленты сталіцы

Маладыя таленты сталіцы
Іншыя навіны

21 ліпеня ў галерэі “Панарама” (22-гі паверх) адкрылася выстаўка творчых работ удзельнікаў гарадскога праекта “Маладыя таленты сталіцы”.


Гарадскі праект “Маладыя таленты сталіцы” стартаваў у 2006 годзе па ініцыятыве мастацкай галерэі “Палац” Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі. Ён накіраваны на падтрымку юных талентаў у галіне дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва, стварае ўмовы для рэалізацыі іх творчага патэнцыялу, вучыць разумець і ацэньваць свае дасягненні, адкрывае гарызонты прафесійнага росту. За 10 гадоў плённай работы ў рамках праекта больш за 100 маладых аўтараў прадставілі сваю творчасць шырокаму кругу гледачоў на персанальных выстаўках і незабыўных майстар-класах.

Выстаўка знаёміць наведвальнікаў з творчасцю навучэнцаў, аб’яднаных па інтарэсах ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, установах агульнай сярэдняй адукацыі і мастацкіх школах г. Мінска. У экспазіцыі прадстаўлены работы пераможцаў і лаўрэатаў гарадскіх, рэспубліканскіх і міжнародных выставак. Кожны аўтар непаўторны і індывідуальны ў сваёй творчасці, кожны варты прызнання гледачоў як будучы майстар сваёй справы.

Убачыць яркія карціны юных мастакоў можна да 22 жніўня 2016 года.

Уваход на выстаўку платны, складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 28 33.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам