ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Новыя электронныя сэрвісы: магчымасці пашырэння партнёрства ў электронным асяроддзі
Збіраем, захоўваем, ганарымся: на выстаўцы ў Палацы Рэспублікі прадстаўлена духоўная і друкаваная спадчына краіны

Я цябе кахаю!

Я цябе кахаю!
Іншыя Навіны

12 лютага а 18-й гадзіне завітайце ў Літаратурны музей Петруся Броўкі на тэатралізавана-інтэрактыўную дзею “Я цябе кахаю!”.

Вас чакае новае, незвычайнае знаёмства з творчасцю лепшых беларускіх паэтак ХХ ст.: Канстанцыі Буйло, Эдзі Агняцвет, Яўгеніі Пфляўмбаўм, Веры Вярбы, Ніны Мацяш, Яўгеніі Янішчыц.

Іх паэзія была пачуццёвай, яркай, прыцягальнай, вызначалася артыстызмам, шляхетнай вытанчанасцю, эмацыянальнасцю. Для многіх будуць адкрыццём асобныя жарсныя вершы згаданых паэтак. Пра што яны марылі, каго кахалі, ці шанцавала ім у каханні? Пра ўсё гэта вы даведаецеся, калі завітаеце на вечарыну.

Аўтар і вядучы – Васіль Дранько-Майсюк.

Вершы чытае Алена Баярава, вядучая актрыса Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.

Крыніца: Літаратурны музей Петруся Броўкі

Навіны

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Сафіі адзначылі Дзень народнага адзінства

18 Вер 2024

17 верасня да Дня народнага адзінства ў Рускім Доме ў Сафіі адкрылася фотавыстава “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам