ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дзяржаўная праграма “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады: асноўныя аспекты развіцця бібліятэк
Я цябе кахаю!

Новыя электронныя сэрвісы: магчымасці пашырэння партнёрства ў электронным асяроддзі

Новыя электронныя сэрвісы: магчымасці пашырэння партнёрства ў электронным асяроддзі
Іншыя навіны

11 лютага ў віртуальнай чытальнай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылася анлайн-сустрэча з прадстаўнікамі выдавецкага дома “Лань” (Расійская Федэрацыя) – арганізатарамі новага карпаратыўнага праекта для ўстаноў вышэйшай адукацыі “Сеткавая электронная бібліятэка” (СЭБ).

СЭБ прадугледжвае аб’яднанне электронных рэсурсаў універсітэтаў і ўзаемны доступ да іх для ўсіх бібліятэк – удзельніц праекта.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі больш за 30 устаноў вышэйшай адукацыі нашай краіны. Семінар стаў віртуальнай пляцоўкай для прыняцця рашэння аб магчымасці далучэння да дадзенага праекта і іншых шляхах пашырэння супрацоўніцтва ў электронным асяроддзі.

Матэрыял пададзены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам