ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Дзіцячы пакой запрашае на майстар-клас
Летапісец эпохі

"Я – пякучка-крапіва..."

"Я – пякучка-крапіва..."
Іншыя навіны

18 лютага а 19-й гадзіне ў Малой зале імя Р. Шырмы Белдзяржфілармоніі адбудзецца прэм'ера, якую рыхтуе нястомны прапагандыст айчыннай класікі Зінаіда Феакцістава-Каладзяжная.


Слухачы памятаюць яе па шматлікіх монаспектаклях: "Ягадны хутар" (Я. Янішчыц), "Цунамі" (А. Куляшоў), "Прайсці праз вернасць" (М. Танк).

На гэты раз артыстка спрабуе ўзяць яшчэ адну прыступку на высокай лесвіцы Слова. "Я – пякучка-крапіва" – сатырычна-гумарыстычны калейдаскоп па творах народнага пісьменніка Беларусі, акадэміка Кандрата Крапівы.

"Я пачынала сваю творчасць у Беларускай дзяржаўнай філармоніі менавіта з баек К. Крапівы, – успамінае артыстка. – Тады я працавала ў творчай групе маёй таленавітай настаўніцы Г.П. Рыжковай, «каралевы беларускага гумару». Я прайшла ў яе вялікую школу. Інтанацыі яе помню да сённяшняга дня".

У праграме прагучаць вершы, жарты, байкі, частушкі-чыстушкі.

Рэжысёр-пастаноўшчык: вядомы дзеяч культуры і мастацтваў Вітаўтас Грыгалюнас.

Слухачоў чакаюць імправізацыі, сюрпрызы, яны прымуць актыўны ўдзел у гэтым спектаклі.

Тэлефоны: (8 017) 284 44 33 (даведка), 284 32 02 (аддзел рэалізацыі білетаў), 331 16 17 (каса).

Заказ білетаў анлайн: www.philharmonic.by

Крыніца: сайт Беларускай дзяржаўнай філармоніі

Чытайце таксама:

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам