ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
"Я – пякучка-крапіва..."
Гукі, народжаныя сэрцам

Летапісец эпохі

Летапісец эпохі
Іншыя навіны

З 11 лютага па 15 сакавіка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Летапісец эпохі”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка і літаратуразнаўца Івана Навуменкі.


У жыццёвым шляху народнага пісьменніка Беларусі (1995), акадэміка НАН Беларусі (1980) заслужанага дзеяча навукі Беларусі (1978) Івана Якаўлевіча Навуменкі (1925–2006) адлюстраваліся лёс цэлага пакалення літаратараў-франтавікоў, частка гісторыі нацыянальнай літаратуры і беларускай акадэмічнай навукі. Творы пісьменніка з’яўляюцца значным укладам у скарбніцу беларускай навелістыкі. Як вызначаў літаратуразнавец Ф. Куляшоў: “Творамі «малых форм» Іван Навуменка зарэкамендаваў сябе як таленавіты навеліст, праніклівы лірык, удумлівы і шчыры апавядальнік”.

Адметнае месца ў творчасці І. Навуменкі займае партызанская трылогія – раманы “Сасна пры дарозе” (1962), “Вецер у соснах” (1967), “Сорак трэці” (1974). У гэтых творах ваенная трагедыя бачыцца вачыма “пакалення сямнаццацігадовых”, і памяць пра подзвіг свайго пакалення назаўсёды заставалася крыніцай натхнення пісьменніка.

На выстаўцы можна пазнаёміцца са зборнікамі апавяданняў “Семнаццатай вясной” (1957), “Хлопцы-равеснікі” (1958), “Таполі юнацтва” (1966; прэмія Ленінскага камсамола Беларусі ў 1967) і іншымі; раманамі – “Смутак белых начэй” (1980), “Асеннія мелодыі” (1987); апошнім значным творам – трылогіяй “Дзяцінства. Падлетак. Юнацтва” (1997) і яе працягам “Любімы горад” (1999), якія шмат у чым аўтабіяграфічныя.

У асобным раздзеле выстаўкі прадстаўлены даследчыцкія працы І. Навуменкі. Гэта – літаратуразнаўчыя манаграфіі, зборнікі крытычных артыкулаў: “З глыбінь жыцця” (1960), “Янка Купала. Духоўны воблік героя” (1967), “Якуб Колас” (1982), “Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч” (1992), “Змітрок Бядуля” (1995), “Максім Багдановіч” (1997) і інш. Даследчыцкая дзейнасць вучонага была адзначана прысуджэннем яму звання лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа ў 1972 г., а створаная ім літаратуразнаўчая школа, яго навуковыя і мастацкія адкрыцці складаюць гонар беларускай навукі і літаратуры.

Частка экспазіцыі прысвечана дзейнасці пісьменніка як навуковага рэдактара. Іван Якаўлевіч прымаў актыўны ўдзел у стварэнні вялікай колькасці мастацкіх і літаратуразнаўчых выданняў, а таксама акадэмічных выданняў “История белорусской советской литературы” (1977), “Гісторыя беларускай савецкай літаратуры” (у 2-х ч., 1981–1982), “Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя” (у 4-х т., 1999–2003), якія маюць вялікае навуковае і асветніцкае значэнне.

Апошні раздзел выстаўкі знаёміць з публікацыямі, якія змешчаны ў энцыклапедычных выданнях, а таксама з кнігамі і артыкуламі, прысвечанымі жыццю і творчасці І. Навуменкі.

Экспазіцыя налічвае каля 160 дакументаў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Спіск літаратуры

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам