18 лютага дзіцячы пакой бібліятэкі запрашае дзяцей чытачоў і ўсіх жадаючых на майстар-клас па скрапбукінгу да Дня абаронца Айчыны.
Кожнае дзіця хоча павіншаваць тату і дзядулю з Днём абаронца Айчыны. Святочны падарунак – аб'ёмную паштоўку “Экіпаж машыны баявой” хлопчыкі і дзяўчынкі змогуць вырабіць сваімі рукамі.
Заняткі праводзяцца бясплатна. Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.
Запрашаюцца дзеці ва ўзросце 5–9 гадоў.
Час правядзення заняткаў: 18.00–19.30.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.