ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Святочнае мерапрыемства ў бібліятэцы
"Пявучая мова мая"

Выйдзе 2-гі том гістарычнага атласа Беларусі

Выйдзе 2-гі том гістарычнага атласа Беларусі
Іншыя навіны

Другі том “Вялiкага гiстарычнага атласа Беларусi”, першага ў нашай краiне картаграфiчнага выдання, якое максiмальна поўна асвятляе гiстарычныя перыяды i падзеi мiнулага, будзе выдадзены ў 2012 годзе.


– Работа над атласам вядзецца з 2004 года, – паведамiла галоўны рэдактар РУП “Белкартаграфiя” Людмiла Кампанец. – Яе арганiзуе i фiнансуе наша прадпрыемства. Галоўны рэдактар атласа – дырэктар Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыi, кандыдат гiстарычных навук Вячаслаў Насевiч. Рэдакцыйную калегiю ўзначалiў старшыня Дзяржкамiтэта па маёмасцi Беларусi Георгiй Кузняцоў. У распрацоўцы i рэцэнзаваннi карт для першага тома прымалi ўдзел вядомыя беларускiя гiсторыкi, прадстаўнiкi Інстытута гiсторыi НАН Беларусi, Дзяржаўнай архiўнай службы, iншых навучальных i даследчых устаноў.

– Якая мэта стварэння такога грандыёзнага нацыянальнага фалiянта?

– Галоўная мэта – даць шырокаму колу грамадскасцi поўнае, нагляднае, навукова выверанае ўяўленне пра гiсторыю Беларусi ад старажытнасцi да нашых дзён. Гiсторыя нашай Айчыны падаецца ў шырокiм кантэксце, якi дазволiў бы зразумець месца беларусаў у супольнасцi еўрапейскiх народаў.

– Што ўяўляе сабой першы том атласа?

– У аснову перыядызацыi тамоў атласа пакладзены вырашальныя моманты этнагенезу беларусаў, iх доўгага шляху да стварэння ўласнай дзяржавы. Першы том асвятляе найбольш раннiя перыяды – ад каменнага веку да часоў Вялiкага Княства Лiтоўскага. Храналагiчна ён абмежаваны канкрэтнай датай – 1569 годам, калi ў вынiку Люблiнскай унii беларускiя землi ўвайшлi ў склад Рэчы Паспалiтай. Том змяшчае 67 гiстарычных карт, схем i планаў, распрацаваных сучаснымi даследчыкамi, а таксама рэпрадукцыi 22 старажытных карт. Упершыню надрукавана генеральная карта “Беларускiя землi ў ХVI стагоддзi” на 51 аркушы, на якой пазначаны ўсе тагачасныя населеныя пункты, якiя паддаюцца лакалiзацыi, а таксама межы паветаў, валасцей i маёнткаў. У першым томе атласа змешчаны таксама 7 тлумачальных нарысаў, храналогiя гiстарычных падзей ад старажытнасцi да 1569 года i гiсторыка-геаграфiчны паказальнiк, у якiм прыводзяцца звесткi пра час першай згадкi пра паселiшчы, iх гiстарычныя i сучасныя назвы, прыналежнасць на 1567 год.

Другi том будзе ахоплiваць больш за два стагоддзi iснавання Вялiкага Княства ў складзе Рэчы Паспалiтай i часоў, калi беларускiя землi былi ўключаны ў Расiйскую iмперыю. Верхняя храналагiчная мяжа тома вызначае момант, калi фармiраванне беларускай нацыi набыло яскравую выразнасць. Гэтая мяжа ўмоўна адпавядае даце рэформы 1861–1864 гадоў, якая адкрыла шлях да развiцця капiталiстычных адносiн. Другi том атласа павiнен выйсцi з друку ўжо ў сярэдзіне 2012 годзе.

Трэцi том прысвечаны часу ад зараджэння беларускага нацыянальнага руху да нашых дзён. Храналагiчна гэты час прападае на апошнiя дзесяцiгоддзi Расiйскай iмперыi, савецкi перыяд i гiсторыю суверэннай Рэспублiкi Беларусь. Стваральнiкi атласа плануюць завяршыць яго выданне не пазней як у канцы 2012 года.

– Дзе можна набыць атлас i па якiм кошце?

– У свабодным продажы сталiцы першы том "Вялiкага гiстарычнага атласа Беларусi" выстаўлены па кошце каля 195 тысяч рублёў. У спецыялiзаванай кнiгарнi Белкартаграфii ў Мiнску першы том атласа можна набыць за 183 тысячы 730 рублёў, арганiзацыi ж могуць заказаць па безнаяўным разлiку за 152 тысячы рублёў.

Для вывучэння попыту ўзоры тома накiраваны ў суседнiя краiны. Напрыклад, у Польшчы ўжо прададзена 6 першых экзэмпляраў “Вялiкага гiстарычнага атласа Беларусi”.

Крыніца: газета "Звязда"

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам