ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Свята мужнасці і гонару
Выйдзе 2-гі том гістарычнага атласа Беларусі

Святочнае мерапрыемства ў бібліятэцы

Святочнае мерапрыемства ў бібліятэцы
Іншыя навіны

23 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ладзілася святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.


У святочнай абстаноўцы ў адрас мужчын прагучалі цёплыя словы, віншаванні і пажаданні аптымізму і дабрабыту, здароўя і доўгіх гадоў жыцця. У рамках мерапрыемства адбылася цырымонія прысуджэння намінацый "Man.nlb.by". Пераможцы атрымалі дыпломы, падарункі, любоў гледачоў і авацыі.

Творчымі нумарамі моцную палову Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі парадавалі заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі", а таксама супрацоўнікі бібліятэкі Віктар Літошык і Валянціна Бакуновіч. Мастацтва валодання незвычайнай баявой зброяй прадэманстравалі юныя ваяўнічыя лэдзі, члены Нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь па кікбоксінгу Дар’я Лойка і Аліна Букалава.

Сапраўдным падарункам для ўсіх прысутных стала выступленне зоркі беларускай эстрады – Вікторыі Алешка.

Святочны настрой, лагодныя ўсмешкі і незабыўныя ўражанні ўдзельнікам мерапрыемства падарылі чароўныя вядучыя, супрацоўніцы бібліятэкі Кацярына Бераснева, Таццяна Кірцун, Юлія Віскуб і Яна Варанко.

   

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам