ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Брат Якуба Коласа – настаўнік, літаратар, перакладчык Евангелля
Беларускія калекцыі ў бібліятэках Лондана

Выстаўка “У кожным кадры – натхненне”

Выстаўка “У кожным кадры – натхненне”
Іншыя навіны

12 ліпеня ў Музеі аўтографа цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А.І. Герцэна адбылося адкрыццё калектыўнай выстаўкі гомельскіх фатографаў “У кожным кадры – натхненне”.


Выстаўка прымеркавана да Дня фатографа і 875-годдзя з дня першага згадвання Гомеля ў Іпацьеўскім летапісе.

Экспазіцыя складаецца з прац удзельнікаў фотаклуба “Максімус” (Любоў Наскова, Канстанцін Антоненка, Сяргей Іваноў, Юрый Аніпаў, Яўген Лімонтаў, Яўген Сасноўскі), які вядзе сваю дзейнасць з 2016 года і аб’ядноўвае як прафесійных фатографаў, так і аматараў, людзей рознага ўзросту, чыя творчасць развіваецца ў розных жанрах фотамастацтва.

Члены фотаклуба з’яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі выставак як рэспубліканскага, так і міжнароднага ўзроўню. Іх працы вядомы ў Расіі, Украіне, Польшчы, Чэхіі, Ізраілі, Італіі і іншых краінах.

Крыніца: інфармацыйны партал газеты “Гомельская праўда”

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам