ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Выстаўка “У кожным кадры – натхненне”
Кніжныя рэдкасці ў бібліятэцы

Беларускія калекцыі ў бібліятэках Лондана

Беларускія калекцыі ў бібліятэках Лондана
Іншыя навіны

C 5 по 10 ліпеня супрацоўнікі бібліятэкі пабывалі з прафесійным візітам у Лондане.


Мэтай паездкі Ірыны Градоўкінай, загадчыцы навукова-даследчага аддзела бібліяграфіі, і Таццяны Карнілавай, галоўнага бібліёграфа навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства, было вывучэнне беларускіх бібліятэчных калекцый, выяўленне інфармацыі пра беларускія нацыянальныя дакументы, якія захоўваюцца ў брытанскіх бібліятэках, абмен вопытам, умацаванне і пашырэнне прафесійных кантактаў.

Бібліятэкары наведалі Брытанскую бібліятэку і Беларускую бібліятэку і музей імя Францыска Скарыны, дзе была магчымасць папрацаваць з даведачным апаратам і фондамі бібліятэк (у тым ліку са старадрукаванымі і рэдкімі выданнямі), наладзіць кантакты з супрацоўнікамі, пачуць новую і карысную інфармацыю, пабываць на розных мерапрыемствах.

Матэрыялы, сабраныя падчас паездкі, знойдуць практычнае прымяненне ў далейшай працы, у прыватнасці, для інфармацыйнага напаўнення электроннага інфармацыйнага рэсурсу “Нацыянальная бібліяграфія Беларусі”, што ў выніку будзе спрыяць паўнавартаснаму прадстаўленню дакументнай спадчыны Беларусі ў сусветнай культурнай прасторы.

Візіт у Вялікабрытанію адбыўся пры падтрымцы праекта MOST (Mobility Scheme for Targeted People-to-People-Contacts / Праграма мабільнасці для мэтанакіраваных міжасобасных кантактаў).

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам