ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Бай, лірнік, бай!
“3 кнігамі ў мяне своеасаблівыя адносіны“

Выдадзена ў “Мастацкай...”

Выдадзена ў “Мастацкай...”
Іншыя навіны

У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылося адкрыццё выстаўкі “Няхай світае свету!”, прысвечанай 40-годдзю выдавецтва “Мастацкая літаратура”.


За чатыры дзесяцігоддзі ў адным з самых прэстыжных выдавецтваў краіны пабачыла свет 5 189 найменняў кніг – а гэта, па сутнасці, цэлая бібліятэка.

Такая сімвалічная назва – “Няхай світае свету!” – для выстаўкі была абрана не выпадкова. Як патлумачыла дырэктар музея Лідзія Макарэвіч, “...у выдавецтве “Мастацкая літаратура” былі падрыхтаваны кнігі дзясяткаў беларускіх пісьменнікаў, яны не толькі самі пісалі творы, але і дапамагалі новым выданням з’яўляцца на свет. Гэта вялікая справа. Добра, што, хоць і змяняюцца пакаленні творцаў, кніга набывае новы статус, але ўсё роўна застаецца жыць”.

Адзін са сталых аўтараў выдавецтва, паэт Навум Гальпяровіч падкрэсліў:
– Я вельмі ганаруся, што карані беларускага кнігавыдання – у маім родным горадзе. I хоць 40 год у параўнанні з 1150-годдзем Полацка і 500-годдзем выдання Скарынам першай кнігі, што мы адзначым праз некалькі год, падаецца узростам немаўляці, галоўнае – у працы. Важна, што за гэты час у выдавецтве выйшлі кнігі В. Быкава, У. Караткевіча, I. Шамякіна, М. Тан¬ка, іншых выдатных творцаў, што выдавецтва прыязна ставіцца менавіта да класікі, якая павінна быць у кожным доме. Для мяне і сёння, нягледзячы на тое, што ў краіне шмат выдавецтваў, “Мастацкая літаратура” – самае аўтарытэтнае.

Тое, што “Выдадзена ў «Мастацкай»” – гэта знак якасці, пацвярджаецца не толькі суб’ектыўным меркаваннем Навума Якаўлевіча, але і аб’ектыўнымі паказчыкамі – узнагародамі шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў “Мастацтва кнігі”. Усе іх можна пабачыць на выстаўцы ў ліку іншых экспанатаў, звязаных з гісторыяй выдавецтва. Дарэчы, і сёлета альбом “Валентин Губарев. Важно всё” атрымаў Дыплом II ступені ў намінацыі “Арт-кніга” IX Міжнароднага конкурсу “Мастацтва кнігі” дзяржаў – удзельніц СНД.

Што да іншых экспанатаў, прадстаўленых на выстаўцы, то сярод іх несумненную цікавасць выклікаюць рэдкія матэрыялы, падпісаныя першымі асобамі дзяржавы, у прыватнасці, Пастанова ЦК КПБ і СМ БССР аб заснаванні выдавецтва “Мастацкая літаратура” № 58 ад 6 сакавіка 1972 г. Тут можна таксама пазнаёміцца з ілюстрацыямі да кніг, зробленымі вядомымі мастакамі: Г. Паплаўскім, С. Волкавым, М. Басалыгам, В. Шаранговічам, В. Паўлаўцом, В. Александровічам, В. Макаранкам, В. Славуком, Т. Шэлест і іншымі, убачыць новыя серыі – “Зямля мая”, “Нашы героі”, “Беларуская аўтарская казка”, “Казкі XXI стагоддзя”, яны ўжо набылі папулярнасць і сталі візіткай выдавецтва.

На асобным стэндзе прадстаўлены копіі лістоў ад замежных выдавецтваў і ўстаноў культуры, зацікаўленых у выданні перакладаў беларускіх кніг. Матэрыялы выстаўкі знаёмяць з калектывамі, на чале якіх у свой час стаялі Мікола Ткачоў, Міхаіл Дубянецкі, Анатоль Бутэвіч, Валерый Грышановіч, Серафім Андраюк, Георгій Марчук, сёння выдавецтва ўзначальвае Уладзіслаў Мачульскі. Галоўнымі рэдактарамі працавалі Анатоль Кудравец, Аркадзь Марціновіч, Мікола Кусянкоў, Уладзімір Марук, Віктар Праўдзін, цяпер галоўны рэдактар выдавецтва – Віктар Шніп.

Пад час адкрыцця выстаўкі Віктар Шніп зазначыў:
– За чатыры дзесяцігоддзі ў нашай установе неаднаразова змяняліся дырэктары, галоўныя рэдактары, яны ўсе былі розныя, з рознымі густамі, але іх аб’ядноўвае адно – клопат пра беларускую кнігу, пра яе запатрабаванасць не толькі ў краіне, але і за мяжой. Па сутнасці, выдавецкі працэс – няспынны. Мы ўвесь час працуем над рэалізацыяй усё новых і новых праектаў. Раней “Мастацкая літаратура” выдавала паэзію, прозу, драматургію, пераклады, цяпер жа мы бяромся за падрыхтоўку кніг, якія паказваюць не толькі багацце нашай літаратуры, але і багацце гісторыі, культуры.

Віктар Анатольевіч расказаў, што ўжо вядзецца работа па падрыхтоўцы кнігі да 150-годдзя беларускай чыгункі. Гэта выданне будзе ўключаць больш як 700 здымкаў і стане своеасаблівай энцыклапедыяй чыгункі на Беларусі.

Крыніца: газета "Літаратура і мастацтва", 29.06.2012

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам