ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Кругі жыцця: як жыць у сваім узросце?
Аб узаемадзеянні бібліятэк пры стварэнні нацыянальных інфармацыйных рэсурсаў

Уладзіміру Караткевічу прысвячаецца

Уладзіміру Караткевічу прысвячаецца
Іншыя навіны

26 лістапада Беларусь адзначыць 80-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Да юбілейнай даты прымеркаваны шэраг мерапрыемстваў па ўсёй краіне.


Творчасць Уладзіміра Караткевіча – выключная з’ява ў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Тым, што стварыў гэты пісьменнік (а ён працаваў як паэт, празаік, драматург, эсэіст, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык, сцэнарыст), магла б ганарыцца любая высокаразвітая літаратура.

Асаблівая заслуга Караткевіча – у стварэнні выдатнай гістарычнай прозы, у якой пісьменнік здолеў паказаць беларусам, што ў іх ёсць свая гісторыя.

Кожны, хто бачыў яго, адчуваў, што жыццё пісьменніка і яго творчасць – непадзельнае цэлае. Тое, што ён прапаведаваў у сваёй творчасці, вызнаваў і ў сваім жыцці. Сіла яго жыццёвай энергіі зараджала людзей аптымізмам. Незвычайная эрудзіраванасць і прыродная высакароднасць заўсёды вабілі да яго. Душа пісьменніка была адкрыта для ўсіх.

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 25 лістапада адбудзецца прэзентацыя кнігі Уладзіміра Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха", выдадзенай на чатырох мовах (на беларускай, рускай, украінскай, англійскай). З 23 лістапада па 31 снежня ў бібліятэцы ладзіцца юбілейная выстаўка “Свет шчодры. Свет мяне паўторыць…”.

У Віцебскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна на працягу ўсяго 2010 года да 80-гадовага юбілею майстра слова аддзелам беларускай літаратуры праводзіцца цыкл выставак пад агульнай назвай “Пад чароўным ветразем стагоддзяў”

Матэрыялы выстаўкі “Трывожны спеў жыцця” расказваюць пра жыццё і творчасць пісьменніка. Экспазіцыя “Дабро застаецца назаўжды” прысвечана раману У. Караткевіча “Чорны замак Альшанскі”. Яшчэ адна выстаўка распавядае пра яго лепшы гістарычны раман “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”. Выстаўка пад назвай “Вачыма сяброў” складаецца з успамінаў усіх тых, хто добра ведаў пісьменніка. Сектар краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі падрыхтаваў выстаўку “Рыцар сумлення і свабоды”. 30 лістапада ў бібліятэцы пройдзе літаратурнае свята “Часоў жывая плынь”.

Гомельская гарадская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма ладзіць цыкл мерапрыемстваў па творчасці беларускіх класікаў “Зямля бацькоў дала мне права” Да юбілею пісьменніка запланаваны вечар літаратурнага партрэта У. Караткевіча “Дзе мой край? Дзе спрадвеку гучыць мая мова”, літаратурна-музычная кампазіцыя “Быў. Ёсць. Будзе”.

22 лістапада а 15-й гадзіне ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа НАН Беларусі адбудзецца прэзентацыя выстаўкі "Рыцар зямлі беларускай". На юбілейнай экспазіцыі шырока пададзены розныя дакументы з фонду пісьменніка. Фонд захоўваецца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ імя Я. Коласа НАН Беларусі. Сярод экспанатаў – чарнавікі, аўтографы паэтычных твораў, першыя ("Якубу Коласу" і "Здесь будет канал", апублікаваны ў газеце "Ленінскі прызыў") і апошні ("Васілю Быкаву") вершы пісьменніка, рукапісы твораў 1950-х гг. з цікавымі малюнкамі аўтара, аўтографы раманаў "Каласы пад сярпом тваім", "Хрыстос прызямліўся ў Гародні", "Чорны замак Альшанскі", шматлікіх аповесцей і апавяданняў, эсэ, казак. Асобныя раздзелы выстаўкі ствараюць уяўленне пра У. Караткевіча як драматурга, перакладчыка, кінасцэнарыста. На выстаўцы прадстаўлены дакументы часоў яго вучобы ў Кіеўскім дзяржаўным універсітэце, запісныя кніжкі пісьменніка, узоры перапіскі, цікавыя і рэдкія фатаграфіі. Сярод іншых выяўленчых дакументаў – яго малюнкі на гістарычныя тэмы, ілюстрацыі да ўласных твораў, партрэтныя замалёўкі і сяброўскія шаржы на У. Караткевіча розных аўтараў. Таксама шырока прадстаўлена друкаваная спадчына пісьменніка, пераклады яго твораў на розныя мовы народаў свету, кнігі, прысвечаныя У. Караткевічу. Большасць экспанатаў дэманструецца ўпершыню.

У Фундаментальнай бібліятэцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з 27 кастрычніка па 26 лістапада штодня праходзяць паэтычныя чытанні “Чытаем разам Караткевіча!”

У полацкім Музеі беларускага кнігадрукавання працуе выстаўка “Пад знакам Уладзіміра Караткевіча”, на якой прадстаўлены першыя зборнікі яго вершаў: “Матчына душа” (1958), “Вячэрнія ветразі” (1960), “Мая Іліяда” (1969), а таксама зборнік прозы “Блакіт і золата дня” (1961); перыядычныя выданні з публікацыямі твораў У. Караткевіча.

У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры праходзіць выстаўка “Быў. Ёсць. Буду”. Пададзены фатаграфіі У. Караткевіча з 1931 года (з роднымі, сябрамі, вядомымі пісьменнікамі), рукапісы асобных вершаў і старонак з рамана “Каласы пад сярпом тваім”, фрагменты з аўтабіяграфіі “Дарога, якую прайшоў”, публіцыстычныя творы і іншыя матэрыялы з фондаў музея. 24 лістапада ў музеі пройдзе вечар, прысвечаны юбілею пісьменніка. Літаратурна-музычную кампазіцыю "Зямля пад белымi крыламi" прадставяць творчыя калектывы Цэнтра пазашкольнай работы "Ветразь" Кастрычніцкага раёна. Удзел у праграме возьме рыцарскі клуб "Княжы Гуф".

Чытайце таксама:

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам