10 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках праекта “Кропка Адліку” адбылася інфармацыйна-пазнавальная праграма “Кругі жыцця: як жыць у сваім узросце?”.
Асноўная тэма праграмы – псіхалогія жыцця.
На мерапрыемстве абмяркоўваліся пытанні пра час жыцця, узросты і фазы, заканамернасці развіцця, пераадоленне крызісаў узросту.
Падрабязна асвятляліся ўзроставыя асаблівасці паэтапнага развіцця чалавека: формапабудова (0–28 гадоў: псіхафізічная пабудова, фармаванне сістэмы адносін, развіццё сацыяльнага інтэлекту), узаемадзеянне (28–56 гадоў: фармаванне, станаўленне і кіраванне сістэмай узаемадзеяння), кіраванне (56–84 гады: фармаванне, удасканаленне і кіраванне прасторай сатворчасці), сінтэз (84–112 гадоў: сінтэз вопыту).
Вялі праграму псіхасістэмолаг Алена Курносава і культуролаг Ніна Саладкова.