З 16 жніўня па 16 верасня Магілёўская абласная бібліятэка запрашае наведаць выстаўку “У дапамогу выкладчыкам мастацкіх дысцыплін”.
Увазе наведвальнікаў прапануецца вучэбная, даведачная, навукова-метадычная літаратура, а таксама перыядычныя выданні, аўдыё- і відэаматэрыялы ў дапамогу навучальнаму працэсу.
На выстаўцы прадстаўлены сцэнарныя матэрыялы, прызначаныя для арганізацыі і правядзення Дзён ведаў.