ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Адкрыццё кніжнай выстаўкі “25+5 лепшых эстонскіх кніг – 2009”
У дапамогу выкладчыкам мастацкіх дысцыплін

Свет разнастайнасці кулінарных прыхільнасцей народаў свету

Свет разнастайнасці кулінарных прыхільнасцей народаў свету
Іншыя навіны

Магілеўская абласная бібліятэка запрашае здзейсніць захапляючае падарожжа па краінах і кантынентах не выходзячы з дому, а пазнаёміўшыся з выстаўкай “Свет разнастайнасці кулінарных прыхільнасцей народаў свету”.


У кожнага народа існуюць свае асаблівасці харчавання, якія склаліся гістарычна. Яны звязаны з геаграфічным становішчам краіны, яе эканомікай і гісторыяй, з народнымі традыцыямі і веравызнаннямі, але дзякуючы цеснаму супрацоўніцтву, культурным і межличностным сувязям, даўно адбыўся і працягваецца працэс запазычвання нацыянальных кухань.

Першы раздзел выстаўкі “Ад кастра да кухняў “хайтэк” пазнаёміць вас з гісторыяй кулінарыі, з кулінарнымі прыхільнасцямі нашых продкаў і гастранамічнымі вынаходкамі знакамітых людзей, раскажа пра сыры і віны свету, раздзельнае харчаванне і вегетарыянства…

Другі раздзел “Ад баршчу да бліноў з ікрой” прадстаўляе кухню трох брацкіх славянскіх народаў – рускага, беларускага і ўкраінскага. Кухня манастырская і купецкая, дапятроўская і праваслаўная запрашаюць за хлебасольны стол пакаштаваць украінскі боршч з галушкамі, беларускія дранікі, рускую медавуху…

Вытанчаная еўрапейская кухня прадстаўлена трэцім раздзелам – “Труфеля, равіёлі, паста, сасіскі…” – рамантычная французская кухня, нямецкая кухня для людзей з выдатным апетытам, яркая і сонечная кухня Балгарыі… Вы здзейсніце кулінарнае падарожжа па Еўропе з поўначы на поўдзень і атрымаеце асалоду ад самых цікавых страў.

Памятаеце словы салдата Сухава “Усход справа тонкая"? Менавіта так называецца чацвёрты раздзел выстаўкі, дзе вы трапіце ў буянства пахаў спецый і прыпраў усходняй кухні – індыйскай, арабскай, кітайскай і японскай.

На выстаўцы прадстаўлены кнігі і перыёдыка, альбомы і слоўнікі, даведнікі і энцыклапедыі, якія дапамогуць разабрацца ў акіяне кулінарыі і кулінарных прыхільнасцей народаў свету.

Выстаўка будзе дзейнічаць да 6 верасня.

Крыніца: Магілеўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам