ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Фотавыстаўка “Каляровая Беларусь”
Багдановіч у стылі нуар

Светлы дом нашых дум

Светлы дом нашых дум
Іншыя навіны

"Ця­пер ста­іць тут свет­лы дом,/ Му­зей сла­ву­та­га паэ­та./ На­род­най лас­кай і цяп­лом/ К яму сця­жын­кі ўсе са­грэ­ты", – ме­на­ві­та гэ­ты­мі сло­ва­мі Анатоля Астрэйкі му­зей­шчы­кі-ку­па­лаў­цы за­пра­ша­юць у свой Дом гас­цей.


Літаратурны музей Янкі Купалы святкуе сваё 70-годдзе. У скарбніцы памяці пра народнага песняра Беларусі адбыўся ўрачысты вечар "Яшчэ адзін крок наперад".

З пытаннем пра тое, што значыць для іх справа ўшанавання памяці пра Паэта, што значыць сам музей яго памяці, "Звязда" звярнулася да сучасных беларускіх паэтаў і празаікаў.

Алесь Бадак, намеснік дырэктара Выдавецкага дома "Звязда" – галоўны рэдактар часопіса "Полымя":
– Купалаўскі музей для мяне – своеасаблівы літаратурны храм, куды я прыходжу, каб паспавядацца перад Паэтам, каб адчуць яго прысутнасць і ў жыцці, і ў самім сабе, у сваёй душы. Кожны з нас, пісьменнікаў, напэўна, час ад часу думае пра сваю значнасць, а як прыходзіш у музей Купалы – тады адчуваеш сапраўдную значнасць літаратуры, тады правільна вызначаеш сваё ўласнае месца. Купала надзвычай сучасны і неабходны сённяшняму грамадству.

Анатоль Бутэвіч, празаік, публіцыст:
– Унікальны выпадак… Ідзе Вялікая Айчынная вайна. 1944 год. А ў вызваленым ад фашыстаў Мінску пачынае сваю працу музей Янкі Купалы. Які клопат пра выхаванне грамадства сіламі, сродкамі мастацкай літаратуры!.. Гэта ўражвае, прымушае адпаведным чынам ставіцца да літаратурнай гісторыі, да гісторыі нашай Айчыны ўвогуле. Музей за многія дзесяцігоддзі стаў своеасаблівым цэнтрам выхавання павагі да слова, да чытання. Мяне прываблівае сённяшняя экспазіцыя. Тут граматна спалучаны традыцыі, праўда гісторыі і інтэрактыўныя сродкі. У музей цікава прыходзіць па некалькі разоў на год. Заўсёды адкрываеш нешта новае. Прыемна, што аддазена даніна павагі жонцы паэта і стваральніцы музея – цётцы Уладзі, Уладзіславе Францаўне Луцэвіч. Міністэрства культуры, адміністрацыя музея ў наш няпросты час зрабілі ўсё магчымае, каб музей класіка нацыянальнай літаратуры выглядаў годна.

Таццяна Сівец, галоўны рэдактар газеты "Літаратура і мастацтва", паэт:
– Купала для мяне – гэта і маладыя памкненні нашага грамадства, жаданне зазірнуць у заўтра. Мне імпануе, што ў музей з рознымі творчымі ідэямі ідзе літаратурная моладзь. Відавочна, што натхняюць не толькі імя і памяць пра паэта, але і сама атмасфера музейнага жыцця. Музей Янкі Купалы робіць не толькі постаць паэта прывабнай, але і набліжае ўсё наша грамадства да літаратуры.

Навум Гальпяровіч, паэт, празаік, галоўны дырэктар радыёстанцыі "Беларусь":
– Купалаўскі музей – сапраўды сакральнае месца для кожнага, хто любіць не толькі беларускую літаратуру, але і наш край. Янка Купала– гэта гонар, светач народа, краіны. Яго радкі– гонар для беларусаў. Я даўно з’яўляюся сябрам музея. І прыходжу ў дом Купалы не толькі, каб пазнаёміцца з новымі матэрыяламі пра генія, а каб сустрэць многіх людзей, хто шануе жыццё і творчасць песняра. Купалаўцы беражліва захоўваюць лепшае, што ёсць у нашым народзе. На купалаўскіх вечарынах пануе шчырая атмасфера. Тут пабывалі шматлікія госці, прачыталі вершы паэта на самых розных мовах. Уражвае і ініцыятыва славутага спартсмена Вадзіма Дзевятоўскага, які арганізоўвае ў музеі вечар чытальнікаў твораў Купалы – школьнікаў з Полацка і Наваполацка.

Газета "Літаратура і мастацтва" звярнулася да Алены Ляшковіч, дырэктара Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы:
– Нам, сённяшнім "купалаўцам", вельмі пашанцавала: на працягу 70 гадоў у музеі працавалі прафесіяналы, якія сапраўды любілі сваю працу, любілі творчасць Янкі Купалы і сам музей – гэта адчуваецца па тагачасных экспазіцыях. І мне вельмі прыемна, што сёння калектыў музея – адзін з перадавых у нашай справе. "Купалаўцы" – вельмі крэатыўныя людзі, якія не лічацца са сваім асабістым часам. Сярод нас – шмат моладзі, выпускнікоў філфака БДУ і Універсітэта культуры і мастацтваў. Усе – высокакваліфікаваныя спецыялісты, якія працуюць вельмі шчыра, аддана. І таму нашыя мерапрыемствы цікавыя. Гэта не толькі мая думка – так кажуць і госці, і сябры музея.

Вялікая роля ўскладаецца на культурна-адукацыйны аддзел, які ўзначальвае Вольга Пархімовіч, бо менавіта ён працуе з наведвальнікамі. Хочацца назваць некалькі імёнаў: Юля Сагановіч, Анжаліка Пешкур, Алёна Галоўчыц. Справа ў тым, што асноўныя нашы наведвальнікі – дзеці, а з імі працаваць удвая цяжэй, бо зацікавіць вельмі складана. Але нашым дзяўчатам гэта ўдаецца.

Многія сталыя супрацоўнікі, што аддалі музею шмат гадоў, цяпер знаходзяцца на адпачынку, але балючага пералому ў жыцці музея не было. Яны выгадавалі сабе змену, і замена адбылася мякка і павольна.

Сёння ў складзе музея чатыры філіялы: Вязынка, Яхімоўшчына, Акопы і Ляўкі. Штат складае 56 чалавек, сярод якіх і навуковыя супрацоўнікі, і адміністрацыя, і тэхнічныя службы. Кіраўнікі філіялаў прыедуць сёння на свята, прычым усе яны будуць узнагароджаныя Падзякай міністра культуры. У Ляўках, напрыклад, працуе Тамара Мікалаеўна Крына – працуе ўжо 38 гадоў! Тамара Мікалаеўна будзе ўзнагароджаная Ганаровым знакам Міністэрства культуры "За ўклад у развіццё культуры Беларусі".

Са святам, Купалаўскі музей! Са святам усіх, хто чытае і шануе Купалу!

Аўтары публікацыі: Сяргей Шычко і Наста Грышчук.

Крыніца: газеты "Звязда" і “Літаратура і мастацтва”

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам