ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Музычны зборнік “Паэты жывуць у песнях”
Светлы дом нашых дум

Фотавыстаўка “Каляровая Беларусь”

Фотавыстаўка “Каляровая Беларусь”
Іншыя навіны

25 верасня ў галерэі “Ракурс” (2-гі паверх) адкрылася фотавыстаўка Віталія Раковіча “Каляровая Беларусь”.


Аўтар працуе ў стылі неафатаграфікі, дзе выява, створаная пры дапамозе фотаапарата, з’яўляецца толькі асновай для далейшай работы і стварэння закончанага мастацкага твора. Сённяшняя экспазіцыя прадстаўляе ўвазе гледачоў каля 40 фотаздымкаў майстра, якія здзіўляюць і захапляюць чысцінёй і яскравасцю фарбаў.

Як расказала пад час урачыстага адкрыцця выстаўкі першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава, бібліятэка знаёміць сваіх наведвальнікаў з творчасцю Віталія Раковіча ўжо другі раз. Так, у 2012 годзе была арганізавана выстаўка “Святло беларускіх храмаў”, якая мела вялікі поспех сярод гледачоў.

Беларусь была і застаецца для фотамастака самым цікавым і любімым месцам для падарожжаў і творчасці. У шматлікіх вандроўках па самых розных кутках былога СССР ён не раз пераконваўся, што кожная мясціна па-свойму прыгожая, але нейкую цеплыню заўсёды адчувае аўтар ад вяртання ў Беларусь, бо яна – непаўторная, і любоў да яе – неад’емная частка нашага “я”, што існуе ў кожным з нас з крывёй продкаў. Таму фотавыстаўка Віталія Раковіча – гэта не толькі гульні з колерам, а яшчэ і прызнанне ў любові да сваёй Радзімы.

“Талент Раковіча заключаецца ў тым, што ён знаходзіць такія мастацкія прыёмы, якія, здаецца, вымаюць душу, ператвараючы фотаздымкі ў глыбокія, але простыя для ўспрымання мастацкія творы”, – сказаў пра майстэрства творцы яго настаўнік і сябра, дацэнт кафедры журналістыкі Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва, фотамастак Аркадзій Бірылка.

Віталій Раковіч займаецца фатаграфіяй з 1978 года: фотаапарат з дзяцінства імкнуся заўсёды трымаць пры сабе. Але як відам выяўленчага мастацтва Віталій актыўна пачаў займацца фатаграфіяй з 2003 года, а ўжо праз год у Маскве адбылася першая выстаўка аўтара. З 2005 года ён з’яўляецца членам народнага фотаклуба “Мiнск” (з 2013 па 2014 год – быў яго старшынёй). З 2008 года Віталій Раковіч – член Саюза фотамастакоў Беларусі, беларускага грамадскага аб’яднання “Фотамастацтва”, з 2012 года – член праўлення Саюза фотамастакоў Беларусі.

У актыве Віталія Раковіча больш за трыццаць персанальных выставак, ён з’яўляецца арганізатарам, куратарам і ўдзельнікам дзясяткаў сумесных выставачных фотапраектаў. Віталій Раковіч – пераможца многіх фатаграфічных міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў. Работы фотамастака захоўваюцца ў калекцыях Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Літаратурным музеі Максіма Багдановіча, Доме Беларусі ў Варшаве і Маскве, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, а таксама ў прыватных калекцыях Расіі, Беларусі, Украіны, Абхазіі, Літвы, Польшчы, Германіі, ЗША і Ізраіля.

Выстаўка “Каляровая Беларусь” будзе працаваць да 11 лістапада 2014 года.

   

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам