ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Творчыя заняткі “Качачкі”
Віншуем з 75-годдзем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вольгу Яўгенаўну Мазура!

Рассакрэчаныя дакументы, звязаныя з Коласам і Купалам, перададзеныя ў музей

Рассакрэчаныя дакументы, звязаныя з Коласам і Купалам, перададзеныя ў музей
Іншыя навіны

Днямі Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа атрымаў каштоўны падарунак. Уручыў яго дэпутат Палаты прадстаўнікоў, член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Іван Мамайка. Сфера яго інтарэсаў не абмяжоўваецца выключна палітычнымі справамі: Іван Андрэевіч атрымаў вышэйшую гістарычную адукацыю ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце. А любоў і зацікаўленасць да гісторыі Беларусі не страціў па сённяшні дзень. 

– Працуючы з архіўнымі дакументамі, я знайшоў той, з якога нядаўна снялі грыф сакрэтнасці, – распавёў Іван Мамайка. – Гэта справаздача намесніка паўнамоцнага прадстаўніка аб’яднанага палітычнага ўпраўлення па БССР аб нацыянальным пытанні. Справаздача датуецца снежнем 1924 года. Знойдзены дакумент можна назваць каштоўным адразу з-за трох рэчаў. Па-першае, там робіцца агляд нацыянальнага пытання Беларусі. Па-другое, дакумент адлюстроўвае становішча паэтаў і пісьменнікаў на той час. Бачна супрацьстаянне класавага і нацыянальнага. Напрыклад, адзначалася, што ў творах і Якуба Коласа, і Янкі Купалы нацыянальная сутнасць стаіць намнога вышэй за класавую. Але, нягледзячы на гэта, беларускія камуністы друкуюць Якуба Коласа, замест таго, каб друкаваць малавядомага пісьменніка толькі на падставе, што яго твор класава вытрыманы, а сам творца – камсамолец.

Акрамя гэтых тэм, у знойдзенай справаздачы цікавым чынам асвятляецца пытанне цэнзуры: як на погляд Дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення трэба друкаваць тыя творы, якія прапаноўваюць беларускія пісьменнікі. Асобнай і найбольш вялікай каштоўнасцю Мамайка лічыць знойдзеныя рукапісы Якуба Коласа і Янкі Купалы, якія былі прыкладзены да справаздачы: 

– Я не ведаю, якім чынам гэта атрымалася, але нейкім шляхам супрацоўнікамі Дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення былі здабыты рукапісы апавядання Якуба Коласа «Адгукнуўся», а таксама верша Янкі Купалы «Перад будучыняй». Тыя рукапісы адрозніваюцца ад таго, што ў выніку было надрукавана. 

Iван Мамайка падкрэслiў, што цiкавасць да гісторыі сваёй краiны ў грамадстве узрастае, асаблiва сярод моладзi: 

– Аднак патрэбна разумець, што на медыяпрасторы, асаблiва ў розных блогах, распаўсюджваюцца псеўдагістарычныя тэорыі, у тым ліку аб узнiкненнi дзяржаўнасці Беларусi. Бяспрэчным i падцверджаным архiўнымi дакументамі з’яўляецца той факт, што менавiта у 1918–1920-х гадах, нягледзячы на безупынныя ваенныя дзеяннi, кайзераўскую, а затым польскую акупацыю, з вялiмi цяжкасцямi, але ўзнікла на геапалiтычнай прасторы i было прызнана ў свеце дзяржаўнае ўтварэнне на савецкай аснове, якое аб’ядноўвала беларусаў – ССРБ. Пасля пераўтварэння ў БССР i трох узбуйненняў тэрыторыі ў 1924, 1926 i 1939-м гадах, асноўныя беларускiя землi былi iм аб’яднаны. Гэта адбылося ў тым лiку дзякуючы такiм гiстарычным асобам, як Якуб Колас i Янка Купала.

Як было адзначана, Іван Мамайка перадаў знойдзеныя дакументы музею Якуба Коласа. У сваю чаргу супрацоўнікі музея адзначылі, што ўжо некалькі гадоў плануюць зрабіць выставу «Якуб Колас – дэпутат», і прапанавалі працягнуць сумесную працу далей. 

Напрыканцы сустрэчы Іван Мамайка выказаў словы падзякі Нацыянальныму архіву Рэспублікі Беларусь і яго дырэктару Андрэю Дземянюку. 

Аўтар публікацыі: Арына Карповіч.
Фота: Яўген Пясецкі.

Крыніца: Звязда

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам