ГалоўнаяНавіныПартрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах
Рассакрэчаныя дакументы, звязаныя з Коласам і Купалам, перададзеныя ў музей
Саламея Русецкая: жанчына, у якой было не «заечае сэрца»

Віншуем з 75-годдзем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вольгу Яўгенаўну Мазура!

Віншуем з 75-годдзем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вольгу Яўгенаўну Мазура!
Іншыя навіны

Вольга Яўгенаўна нарадзілася ў г.п. Юрацішкі Гродзенскай вобласці ў сям’і вайскоўца. Адразу па заканчэнні сярэдняй школы ў 1964 годзе дзяўчына паступіла на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У.І. Леніна (цяпер – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт). Атрымаўшы кваліфікацыю гісторыка, выкладчыка гісторыі і грамадазнаўства, па размеркаванні была накіравана на пасаду настаўніка ў Стаўбцоўскую школу-інтэрнат. Крыху пазней, са снежня 1968 года, працавала ў якасці малодшага навуковага супрацоўніка ў Інстытуце філасофіі і права Акадэміі навук БССР (цяпер – Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі).

У Дзяржаўную бібліятэку БССР імя У.І. Леніна лёс прывёў Вольгу Яўгенаўну ў 1971 годзе, калі яна была прынята на пасаду бібліятэкара ў сектар міжбібліятэчнага абанемента. Менавіта тут яна асвоіла азы бібліятэчнай прафесіі і захапілася бібліяграфічнай дзейнасцю. Аналітычны склад розуму В.Я. Мазура і непадробная цікавасць да бібліяграфічных пошукаў спрыялі пераходу яе з 1980 года на працу ў аддзел навуковай інфармацыі па праблемах культуры і мастацтва (АНІКІ, або, як усе яго называлі, Інфармкультура). У гэтым структурным падраздзяленні пачаўся новы этап у яе бібліятэчнай кар’еры.

Mazura-2.jpg

Вельмі хутка стаўшы высокакваліфікаваным спецыялістам, Вольга Яўгенаўна больш чым на 35 гадоў звязала сваё жыццё з Інфармкультурай. Працавала на многіх участках, на розных пасадах: была рэдактарам, старшым рэдактарам, вядучым бібліёграфам, галоўным бібліёграфам. Аператыўна, на высокім прафесійным узроўні выконвала бібліяграфічныя даведкі, прымала ўдзел у падрыхтоўцы “Систематического указателя неопубликованных материалов, поступивших в справочно-информационный фонд отдела научной информации по проблемам культуры и искусства ГБ БССР им. В.И. Ленина”, штомесячнага паказальніка “Новая литература по культуре и искусству БССР”. На працягу некалькіх гадоў В.Я. Мазура ўзначальвала працу сектара даведачна-інфармацыйнага фонду, затым сектара дыферэнцыраванага абслугоўвання кіраўніцтва, зарэкамендаваўшы сябе як дзейны і кампетэнтны арганізатар, адказны і справядлівы кіраўнік. Вольга Яўгенаўна паспяхова кіравала працай сектара, кваліфікавана і добразычліва абслугоўвала карыстальнікаў, займалася інфармацыйнай дзейнасцю па абслугоўванні спецыялістаў сферы культуры, у тым ліку супрацоўнікаў апарата Міністэрства культуры БССР.

Mazura-3.jpg
28 лістапада 2001 года

З 1992 года Вольга Яўгенаўна была пераведзена на пасаду галоўнага бібліёграфа. У сферы яе прафесійных інтарэсаў было тэатральнае і музычнае мастацтва Беларусі: розныя аспекты дзейнасці тэатраў, іх рэпертуар, пытанні драматургіі, фестывальны рух, падрыхтоўка тэатральных і музычных кадраў, эстэтычнае выхаванне, гастролі тэатральных і музычных калектываў, прэміі ў галіне тэатральнага і музычнага мастацтва, міжнародныя культурныя сувязі і інш.

Mazura-4.jpg
Скрыншот з электроннага каталога НББ з невялікай часткай работ В.Я. Мазура

За гады працы на гэтай пасадзе Вольга Яўгенаўна падрыхтавала і апублікавала больш за 120 інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў у інфармацыйных зборніках “Аператыўная інфармацыя па праблемах культуры і мастацтва”, “Актуальныя праблемы культуры і мастацтва” і інш. Яны заўсёды атрымлівалі жывы водгук і былі запатрабаваны сярод чытачоў бібліятэкі, спецыялістаў тэатральнага і музычнага мастацтва. Не адно пакаленне мастацтвазнаўцаў атрымалі пуцёўку ў навуковае жыццё, выкарыстоўваючы ў тым ліку і публікацыі Вольгі Яўгенаўны Мазура. Многія з іх былі не толькі гасцямі аддзела, але і пазаштатнымі аўтарамі актуальных матэрыялаў.

Mazura-5.jpg
Вольга Яўгенаўна (другая справа) з калектывам Інфармкультуры на агляднай пляцоўцы бібліятэкі, 16.06.2006

Дасягнуўшы пенсійнага ўзросту, В.Я. Мазура працягвала сваю дзейнасць у інфармацыйна-аналітычным аддзеле бібліятэкі, паспяхова працавала над зместам зборніка “Актуальныя праблемы культуры і мастацтва. 2001–2006 гг.”, прымала ўдзел у папаўненні базы даных “Беларусь у асобах і падзеях”.

Mazura-6.jpg
Вольга Яўгенаўна другая справа, 15.09.2006

Калегі і сёння з глыбокай павагай і цяплом успамінаюць Вольгу Яўгенаўну як добразычлівага, ураўнаважанага і тактоўнага чалавека, аптымістычна зараджанага і ўлюбёнага ў прафесію і бібліятэку.

У маі 2016 года, прысвяціўшы працы ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі больш за 45 гадоў, В.Я. Мазура сышла на заслужаны адпачынак.

Mazura-7.jpg
Вольга Яўгенаўна другая злева

Калектыў бібліятэкі ад усяго сэрца віншуе Вольгу Яўгенаўну з цудоўнай юбілейнай датай і жадае моцнага здароўя на доўгія гады, аптымізму і бадзёрасці духу, любві, увагі і клопату блізкіх людзей, пабольш прыемных падарункаў лёсу і выдатнага настрою!

Выказваем вялікую падзяку за дапамогу ў падрыхтоўцы матэрыялу Людміле Васільеўне Гарбачовай.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Аб ветэранах і супрацоўніках Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі чытайце ў рубрыцы навін “Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах”.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам