ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Пяць анкет Уладзіміра Караткевіча
Рассакрэчаныя дакументы, звязаныя з Коласам і Купалам, перададзеныя ў музей

Творчыя заняткі “Качачкі”

Творчыя заняткі “Качачкі”
Іншыя навіны

27 лістапада ў дзіцячым пакоі прайшлі творчыя заняткі “Качачкі”, на якіх дзеці навучыліся рабіць аб’ёмную аплікацыю з дапамогай геаметрычных фігур з каляровай паперы.

Юныя ўдзельнікі паслухалі цудоўныя казкі Г.Х. Андарсэна, Д.Н. Маміна-Сібірака, М.М. Прышвіна і зрабілі да іх прыгожую ілюстрацыю – рознакаляровых дзікіх качачак, якія ляцяць над невялікай сажалкай з чаротам і зялёным лісцем.

2_Utochki.jpg

Для аб’ёмнага вырабу дзеці выразалі па шаблонах розных памераў і колераў кругі і авалы, склалі іх папалам і прыклеілі палавінкі дэталей на ліст блакітнага кардону. Яркі выраб дапоўнілі белыя аблокі з папяровых авалаў.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Навіны

Вялікі космас у малым фармаце: у Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася выстава “Разцовая гравюра: Лембіт Лыхмус і венская школа”

19 Сту 2022

Разцовая гравюра выкарыстоўвалася графікамі з XV ст., а ў канцы XVI – XVIII ст. мела пашырэнне ў Беларусі. Цяпер яна ўвасобілася ў графіцы малых форм – экслібрысах.

Мастацкія выстаўкі

У Нацыянальнай бібліятэцы “Беларускі салавей” загучаў па-новаму

19 Сту 2022

18 студзеня ў бібліятэцы адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў па выніках літаратурнага конкурсу “Беларускі салавей”, прымеркаванага да 135-годдзя з дня нараджэння Змітрака Бядулі.

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Акцыя па перадачы кніг прыходу храма Святой Роўнаапостальнай княгіні Вольгі

19 Сту 2022

У чарадзе навагодніх святаў асаблівае месца займаюць Каляды – час дабрых спраў і падарункаў. Працягваючы шматгадовую традыцыю акцый па перадачы кніг бібліятэкам, супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі наведалі ў Мінску прыход храма Святой Роўнаапостальнай княгіні Вольгі і перадалі бібліятэцы нядзельнай школы больш за 200 выданняў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разнастайнасць моў – вялікае дасягненне чалавецтва

19 Сту 2022

З 19 студзеня па 22 лютага ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстава “Разнастайнасць моў – вялікае дасягненне чалавецтва”, прысвечаная Міжнароднаму дзесяцігоддзю моў карэнных народаў (2022–2032).

Кніжныя выстаўкі

Запрашаем прыняць удзел у навукова-практычным семінары “Ураджэнцы роднага краю”

18 Сту 2022

У рамках рэспубліканскага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” (2019–2023) у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца навукова-практычны семінар, прысвечаны ўшанаванню памяці пісьменнікаў-маладнякоўцаў на радзіме.

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Выстаўка “Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца”

17 Сту 2022

З 17 студзеня ў бібліятэцы арганізавана кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца”, прысвечаная лаўрэатам прэміі “За духоўнае адраджэнне”, спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва, а таксама спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Беларускі спартыўны Алімп” за 2021 год.

Кніжныя выстаўкі

Гісторыя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў лічбах і фактах: з архіва базы даных “НББ у прэсе” (1930–1934)

17 Сту 2022

100-годдзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўнесена ў спіс памятных дат ЮНЕСКА. Рашэнне было прынята на 41-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў 2021 г.

Да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам