ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Праект “У госці да кніг”: 5 гадоў і 5 поспехаў
#BelBookChallenge прапануе: кніга, дзе ён яе кахае, а яна яго не

Радыёканал "Культура" рыхтуе спецыяльную праграму да юбілею Івана Шамякіна і Івана Мележа

Іншыя навіны

Канал “Культура” Беларускага радыё адзначыць у эфіры юбілейныя даты з дня нараджэння Івана Шамякіна і Івана Мележа спецыяльнымі выпускамі ўласных праектаў і падборкай аўдыяпастановак паводле твораў абодвух класікаў айчыннай літаратуры.

Shamiakin.jpg

100-годдзе народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна, якое споўніцца 30 студзеня, тут пачнуць ушаноўваць ужо ў найбліжэйшыя выхадныя. Так, 23 і 24 студзеня ў напаўненні перадачы “Радыётэатр плюс” выкарыстаюць дзве часткі радыёспектакля “Адна на падмостках” паводле аднайменнай аповесці класіка. Галоўную ролю ў гэтай пастаноўцы 1994 года выканала народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч. А непасрэдна ў святочныя выхадныя 30 і 31 студзеня ў літаратурна-мастацкім праекце прагучаць радыёспектаклі “Трывожнае шчасце” і “Выгнанне блудніцы” паводле твораў Івана Шамякіна.

“Гэтыя аўдыяльныя работы, створаныя паўстагоддзя таму пры ўдзеле акцёраў двух галоўных драматычных тэатраў краіны – імя Янкі Купалы і Якуба Коласа – не страчваюць сваёй актуальнасці, – адзначае дырэктар канала «Культура» Уладзімір Трапянок. – Юбілейныя даты дазваляюць нам зноў і зноў звяртацца да выбраных радыёспектакляў, каб нагадаць пра іх пастаяннаму слухачу, а таксама пазнаёміць маладое пакаленне з найлепшымі літаратурнымі творамі Беларусі, якія некалі набылі аўдыяльнае гучанне і сталі здабыткам мастацкага радыёвяшчання краіны”.

Mieliez.jpg

А 100 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа, што прыпадае на 8 лютага, радыёканал “Культура” адзначыць у першыя выхадныя апошняга зімовага месяца трансляцыяй інсцэнаваных апавяданняў “У завіруху” і “Ноччу”, а таксама радыёспектаклямі “Хто прыйшоў уначы” і “Подых навальніцы”.

Аўтар публікацыі: Алена Драпко.
Крыніца: Звязда

Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам