ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Беларусазнаўчыя інфармацыйныя рэсурсы НББ у дапамогу адукацыйнаму працэсу
Радыёканал "Культура" рыхтуе спецыяльную праграму да юбілею Івана Шамякіна і Івана Мележа

Праект “У госці да кніг”: 5 гадоў і 5 поспехаў

Праект “У госці да кніг”: 5 гадоў і 5 поспехаў
Іншыя навіны

Праект “У госці да кніг” адзначае сваё пяцігоддзе! У студзені 2016 г. у Нацыянальнай бібліятэцы стартаваў праект для дзяцей, скіраваны на развіццё цікавасці да гісторыі кнігі і папулярызацыю нацыянальнай кніжнай спадчыны.

Заняткі адбываюцца ў музеі кнігі, які стаў для юных кнігазнаўцаў актыўнай прасторай для дыялогу, гульняў і творчасці. За пяць гадоў дзейнасці адбылося шмат падзей праекта. Спецыялісты музейнай педагогікі дасягнулі значных поспехаў і стварылі цікавыя наватарскія напрацоўкі.

Выдзяляем 5 паспяховых вынікаў праекта “У госці да кніг”:

1. Дзеткі любяць прыходзіць у музей кнігі.

Адным з важных крытэрыяў эфектыўнасці праекта з’яўляецца “ўцягванне” дзяцей у жыццё музея, каб яны не абмяжоўваліся разавым наведаннем, а зацікаўлена вярталіся зноў і зноў. Прыцягальнасць заняткаў заключаецца ў магчымасці вывучэння кніжнай культуры сярод арыгінальных кніжных помнікаў, якія экспануюцца ў музеі, у непасрэдным кантакце з артэфактамі і ў магчымасці асабістага назірання і ўдзелу. Атрыманню ведаў спрыяюць незвычайная музейная атмасфера, сяброўскія ўзаемаадносіны, дзе кожнае дзіця выяўляе сябе свабодна і ў той жа час усе захоплены агульнай справай.

Piacihoddzie-2.jpg

2. Распрацавана методыка арганізацыі заняткаў.

У межах праекта распрацавана ўнікальная методыка арганізацыі заняткаў па тэматыцы кніжнай культуры. Метады арыентаваны на стварэнне магчымасцей для камунікацыі, адукацыйнага развіцця і рэалізацыі творчага патэнцыялу дзетак. У рамках праекта была створана праграма, якая складаецца з серый заняткаў: “Клуб кніжных прафесараў”, “Урокі ў музеі”, “Музейныя чытанні”. Важным вынікам стаў выхад навукова-папулярнай кнігі па гісторыі кніжнай культуры для дзяцей. Методыка дазваляе актыўна спазнаваць інфармацыю па гісторыі кнігі і спрыяе росту цікавасці да навучання. У перыяд пандэміі COVID-19 кліентам было прапанавана дыстанцыйнае навучанне, якое не замяніла рэальныя сустрэчы, але дазволіла падтрымаць кантакт са сталымі наведвальнікамі і прыцягнула ўвагу новых кліентаў да музея кнігі і кніжнай культуры.

Piacihoddzie-1.jpg

3. Прыцягненне дзеячаў беларускай культуры да праекта.

Праект стаў больш цікавы і яркі дзякуючы творчым сустрэчам і ўдзелу знакамітых дзеячаў культуры, звязаных з кнігай. На заняткі запрашаліся даследчыкі кнігі, мастакі, пісьменнікі, музыкі, якія дзяліліся сваімі ведамі, творчасцю і любоўю да кнігі.

Piacihoddzie-4.jpg

4. Удзел у сумежных рэспубліканскіх і міжнародных праектах.

Праект “У госці да кніг” далучаецца да шматлікіх праектаў рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўню, што таксама спрыяе яго развіццю. Так, заняткі адбываліся на пляцоўках Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу, у рамках дзён беларускага пісьменства, рэспубліканскіх тыдняў дзіцячай і юнацкай кнігі, фестывалю “Горад і кнігі”, акцыі “Бібліяноч” і інш. Унікальным досведам стала правядзенне заняткаў ў межах выставачных праектаў Нацыянальнай бібліятэкі: “Францыск Скарына і яго эпоха”, “Беларусь і Біблія”, “Буквар”, “Берасцейская Біблія” і інш.

Piacihoddzie-3.jpg

5. Запатрабаванасць праекта ў прафесійнай сферы.

Тэарэтычныя распрацоўкі і практычны досвед актыўна выкарыстоўваецца ў бібліятэчнай, музейнай і адукацыйнай сферах. Вынікі праекта і напрацоўкі былі прадстаўлены на дзясятках навуковых канферэнцыях і навукова-практычных семінарах, на старонках навуковых і навукова-метадычных выданняў. У шматлікіх бібліятэках краіны былі арганізаваны заняткі для дзетак, лекцыі і майстар-класы для спецыялістаў.

Віншуем усіх удзельнікаў і сяброў праекта з першым юбілеем і дзякуем за супрацоўніцтва!

Калі вы яшчэ не былі на музейных занятках у бібліятэцы, то шчыра запрашаем!

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам