Агенцтва тэлевізійных навін у супрацоўніцтве з Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь ажыццявіла спецыяльны праект “Генацыд. Справа №”.
Генеральная пракуратура ў красавіку 2021 года распачала крымінальную справу па факце генацыду насельніцтва Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд.
Сумесны праект “Генацыд. Справа №” – гэта цыкл ролікаў, знятых на аснове паказанняў сведак і відавочцаў злачынстваў фашыстаў і іх памагатых у гады вайны.
Па матэрыялах сайта Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь.
Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь арганізавала кніжна-дакументальную выставу “Генацыд: трагічныя старонкі гісторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны”, якая размешчана да 20 жніўня 2023 года ў кальцавой галерэі 2-га паверха.