ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
“Прэм’ера” запрашае на монаспектакль “Цунамі”
Савет Еўропы: 65 гадоў інтэграцыі

Прадпрымальнікі – за паэзію!

Прадпрымальнікі – за паэзію!
Іншыя навіны

Рэспубліканскі літаратурны конкурс імя Максіма Багдановіча адметны тым, што ініцыятыва яго правядзення належала не толькі Саюзу пісьменнікаў Беларусі, але і Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва.


Паводле дырэктара канфедэрацыі Сяргея Лысенкі, ён асабіста атрымліваў усе работы, якія прыходзілі на конкурс (іх было больш за сорак), і добрае ўражанне пакінулі творы не толькі пераможцаў.

С. Лысенка падзякаваў канкурсантам за актыўнасць і мэтанакіраванасць і адзначыў, што літаратурная творчасць – добры ўклад у іх уласны капітал: “Капіталізуйце і далей свой патэнцыял!”.

Першы сакратар СПБ Генадзь Пашкоў звярнуў увагу на значнасць творча-дзелавых стасункаў, сумеснай працы беларускага бізнесу і творчай інтэлігенцыі, выказаў спадзяванне, што плённае супрацоўніцтва будзе працягвацца.

Героямі ўзнагароджання, якое адбылося 16 красавіка, было не толькі сямёра пераможцаў, але і сам… Максім Багдановіч, у гонар якога праводзіўся конкурс! Уладзімір Навумовіч расказваў пра паэта і чытаў яго вершы – сустрэча ў Доме літаратараў распачалася знакамітым верлібрам “Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы…”. Міхась Пазнякоў згадаў той час, калі давялося быць першым дырэктарам музея Багдановіча: “Я выйшаў ад міністра культуры і спыніўся: ні грошай, ні будынка, ні штата, а трэба ствараць музей! Але гэта было шчасце адкрываць, вандраваць дарогамі Багдановіча, знаходзіць яго рэчы…”

У конкурсе ўдзельнічалі не толькі жыхары Мінска, але і творцы з розных куткоў Беларусі. Ладзіліся і паэтычныя турнэ, сярод якіх самым запамінальным быў фестываль у Маладзечне. Лаўрэатамі конкурсу ў намінацыі “Паэзія” сталі Надзея Ніжнёва-Ксенафонтава, Маргарыта Латышкевіч і Алёна Папко, у намінацыі “Проза” – Віктар Сафронаў, Дар’я Лёсава і Марына Яўсейчык (адпаведна першае, другое і трэцяе месцы). Дыплом першай ступені ў намінацыі “Драматургія” атрымала Надзея Лапінская.

Творы канкурсантаў неаднойчы з’яўляліся на старонках рэспубліканскага друку. Пад час сустрэчы абмяркоўваліся магчымасці выдання новых твораў пераможцаў. Генадзь Пашкоў падкрэсліў, што маладыя аўтары не застануцца па-за ўвагай Саюза пісьменнікаў. У. Навумовіч быў прыкметна ўражаны шырынёй, глыбінёй і сістэмнасцю мыслення бізнесменаў – але гэтыя рысы неабходныя і кожнаму добраму аўтару. Зычым маладым пісьменнікам таксама смеласці і прадпрымальнасці! А іншых цёплых пажаданняў (як і ўзаемных падзяк) пад час урачыстасці прагучала нямала.

Аўтар публікацыі: Янка Натавец.

Палажэнне аб літаратурным конкурсе імя Максіма Багдановіча

Крыніца: газета “Літаратура і мастацтва”, 25.04.2014

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам